Яшчэ 18 сакавіка бухгалтарскі і інжынерна-тэхналагічны факультэты сумесна правялі Дзень адчыненых дзвярэй для сваіх патэнцыйных абітурыентаў. 6 красавіка гасцей сустракалі ўсе 7 факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, якія свае прадстаўніцтвы арганізавалі ў фае галоўнага корпуса. Тут былі рэктар, прарэктары, дэканы факультэтаў, выкладчыкі і студэнты, якія ўжо вучацца па выбраных спецыяльнасцях.
Абітурыенты, якія прыйшлі разам са сваімі настаўнікамі, задавалі пытанні прадстаўнікам факультэтаў, якія іх цікавілі. Крыху далей загучала музыка і пачаўся імправізаваны канцэрт, у перапынку паміж нумарамі якога перад абітурыентамі выступіў рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс.
На нейкі час усе прысутныя сабраліся ў адным з лекцыйных залаў, дзе перад імі выступіла сакратар прыёмнай камісіі Таццяна Мікалаеўна Мартынчык, якая расказала пра асаблівасці прыёмнай кампаніі ў ВНУ у гэтым годзе. Цікавым аказалася тое, што пры падачы дакументаў абітурыенты будуць самі вырашаць – аддаваць тэсты цэнтралізаванага тэставання ці здаваць два неабходныя экзамены вусна ва ўніверсітэце. Тэст па мове рускай ці беларускай абавязковы.
Затым абітурыенты былі запрошаны на факультэты ў вучэбныя аўдыторыі, дзе адбыліся сустрэчы з загадчыкамі кафедраў і выкладчыкамі, дзе гасцям паказалі цікавыя аб’екты, якія вывучаюць студэнты падчас вучобы. На кафедры інфармацыйных тэхналогій для абітурыентаў эканамічных і бухгалтарскіх спецыяльнасцяў праводзілася віктарына, прычым, паколькі было шмат жадаючых, яна прайшла ў 2 этапы.
Заўважыў групу будучых абітурыентаў, якія прыехалі з Ваўкавыскага каледжа. Асобная экспазіцыя была прадстаўлена студэнтамі з Туркменістану, якія вучацца ў асноўным на эканамічным і бухгалтарскім факультэтах. І як заўжды з імі была Наталля Аляксандраўна Філатава, якая некалі працавала ў гэтай рэспубліцы і зараз апекуе ўсіх студэнтаў з гэтай краіны.
https://www.ggau.by/nowosti/3112-dzen-adchynenykh-dzvyarej-adby-sya-6-krasavika-gdau#sigProIde80610fe10
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии