Зранку 5 красавіка на тэрыторыі дэндрарыю ўніверсітэта сустрэў студэнтаў ФВМ, якія зграбалі мінулагодняе лісце.
У гэты дзень шмат заняткаў у студэнтаў было па розных відах хіміі. Падчас іх пазнаёміўся з першакурснікамі інжынерна-тэхналагічнага факультэта. З іншаземнымі студэнтамі прыгадалі іх землякоў, якія вучыліся ў ГДАУ раней з Нігерыі і Эквадору. Пазней патрапіў на заняткі па фізіялогіі раслін, па батаніцы.
На вуліцы студэнты ФЗР прыбіралі газон перад галоўным корпусам. А на стадыёне некалькі груп студэнтаў розных факультэтаў займаліся фізічнай культурай. Каманды студэнтаў розных факультэтаў гулялі ў футбол.
Студэнты ФВМ (НІСПА) наводзяць парадак у дэндрарыі
Студэнты на занятках вызначаюць утрыманне ў растворы кальцыю і магнію
Група дала згоду на калектыўны здымак з выкладчыкам
Першакурснікі агранамічнага факультэта
Першакурснікі інжынерна-тэхналагічнага факультэта
Два хлопцы з Нігерыі і дзяўчына з Эквадору вывучаюць рускую мову
І гэтыя студэнты на занятках па хіміі
Студэнты 2-га курса аграфака на занятках па фізіялогіі раслін у Наталлі Тарасенкі
Студэнты 1-га курса завочнага аддзялення на занятках па батаніцы; сядзяць Алена Дарашкевіч і Святлана Радыёнава
За камп’ютарамі магістранты ГДАУ
Студэнты першага курса аграфака прыводзяць у парадак газон перад галоўным корпусам універсітэта
У дзяўчат урок фізічнай культуры завяршыўся
Заняткі па фізічнай культуры ў футбалістаў завяршыліся адцісканнем ад зямлі
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии