Упершыню аб тым, што адбыўся КВН паміж камандамі факультэтаў нашага ўніверсітэта, даведаўся з інфармацыі Дар’і Леўшык – “Весенний кубок КВН - 2017”. Шмат гадоў прысутнічаў на падобных імпрэзах, некалькі разоў студэнты ў сваіх сцэнках выкарыстоўвалі мой вобраз. Як сказалі прысутныя ў гэтым годзе на КВН студэнты, нешта падобнае было і зараз.
У гэтым месяцы перад адным з пасяджэнняў вучонага савета ўніверсітэта першы прарэктар Аляксандр Дудук уручыў некалькі дыпломаў лепшым куратарам студэнцкіх груп.
Актыўна працаваў факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў АПК, аб чым былі некалькі інфармацый на сайце ў сакавіку. Адбылося адкрыццё вучэбнага цэнтра практычнай падрыхтоўкі студэнтаў на МТФ ў Рыдзялях, на якім прысутнічаў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання РБ Леанід Заяц.
Адбыліся навуковыя канферэнцыі студэнтаў і выкладчыкаў на агранамічным факультэце і факультэце аховы раслін. Студэнты аграрных каледжаў спаборнічалі ў веданні дысцыплін “Земляробства” і “Раслінаводства” падчас алімпіяды, якая праходзіла на базе ГДАУ.
Поўным ходам ішлі заняткі на ўсіх факультэтах у студэнтаў як стацыянарнай, так і завочнай форм навучання.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3110-yashche-raz-pra-padzei-sakavika#sigProId4ff74fac5f
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии