22 сакавіка 2017 года на факультэце аховы раслін адбылася XVIII Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя. На мерапрыемстве прысутнiчалi выкладчыкі, а таксама студэнты малодшых і старэйшых курсаў факультэта аховы раслін. Пры адкрыцці форума з прывітальным словам выступiў дэкан факультэта аховы раслін Павел Уладзiмiравiч Барадзiн.
У ходзе работы канферэнцыі былі заслуханы даклады па эфектыўнасці пратручвальнікаў, розных спосабаў рэалізацыі прымянення фунгіцыдаў і кратнасці фунгіцыдных апрацовак, а таксама эфектыўнасці новых прэпаратаў, якія яшчэ праходзяць рэгістрацыйныя выпрабаванні. Усяго выступіла 16 дакладчыкаў, тэматыка даследаванняў якіх выклікала вялікую цікавасць у слухачоў. Варта адзначыць, што ў гэты раз студэнты старэйшых курсаў актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні дакладаў.
Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі даклады Мачiс О.Ч. - «Эфектыўнасць фунгіцыдаў ў двухразовых схемах абароны пасеваў азімай пшаніцы», Пекар Н.В. - «Эфектыўнасць фунгіцыднaй абароны яравой пшаніцы новымі прэпаратамі фірмы ТАА «Франдэса», Ральцевiча А.В. - «Біялагічная і гаспадарчая эфектыўнасць фунгіцыду Тэбумекс БТ, КЭ супраць церкаспароза ў пасевах цукровых буракоў» і Амельянавіча Д.А. - «Асаблівасці фарміравання комплексу смактальных фiтафагаў ў яблыневым садзе дасведчанага поля УА «ГГАУ».
Самыя лепшыя даклады былі ўзнагароджаны дыпломамі. Дыплом III ступені ўручылі студэнту 3 курса Лебядзеўскаму І.А. за даклад на тэму «Вывучэнне кратнасці фунгіцыдных апрацовак ў пасевах яравога ячменю», навуковы кіраўнік Калясень М.А. Дыпломам II ступені быў уганараваны даклад «Уплыў вадкага комплекснага ўгнаення NPK-мiкрогель на павышэнне ўстойлівасці да хвароб і ўраджайнасць бульбы », які прадставіла студэнтка 4 курса Міхаловіч Л.С., навуковы кіраўнік Міхальчык В.Ц. Лепшым, на думку прысутных, быў абраны даклад «Асаблівасці фарміравання комплексу драцянікаў ў пасеў х сельскагаспадарчых культур ва ўмовах вопытнага поля УА «ГГАУ» студэнта 4 курса факультэта аховы раслін Скачыляса Е.У., навуковы кіраўнік Шынкарэнка Е.Г. Асобна ад імя навуковага студэнцкага таварыства адмецiлі даклад студэнткі 3 курса Шкуты В.Ю. «Вывучэнне кратнасці фунгіцыдных апрацовак ў пасевах яравой пшаніцы», навуковы кіраўнік Калясень М.А.
Канферэнцыя прадэманстравала даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі дакладчыкаў, разнастайнасць даследаванняў і шырокі цікавасць студэнтаў да навуковай працы.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3098-studentskaya-kanferentsyya-na-fakultetse-akhovy-raslin#sigProIddd2ee0ffb8
Міхаловіч Л.С., студэнтка 4 курса, сакратар канферэнцыі.
Прасвiракоў У.У., намеснік дэкана факультэта аховы раслін, старшыня канферэнцыі