10 сакавіка 2017 года адрэстаўраваны нядаўна цэнтр практычнай падрыхтоўкі студэнтаў біятэхналагічнага, а таксама факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ, на МТК “Рыдзялі” наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.
Яго сустракалі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта разам з рэктарам Вітольдам Песцісам, старшыня СВК “Прагрэс-Вярцялішкі” Васіль Рэвяка разам з галоўнымі спецыялістамі гаспадаркі. Высокага госця суправаджаў Першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук.
Леанід Канстанцінавіч Заяц, Іван Алейзавіч Жук, Вітольд Казіміравіч Песціс і Васіль Афанасьевіч Рэвяка перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе ў корпус практычнай падрыхтоўкі студэнтаў і ўсе прысутныя падняліся на другі паверх корпуса, дзе ў вучэбнай аўдыторыі заняткі ў біятэхнолагаў праводзіла дацэнт Наталля Мініна. Міністр адразу запытаў у студэнтаў, якая тэма заняткаў і чым яны займаюцца. Лізавета Лобан адразу адказала на пытанне. Былі пытанні з боку Міністра і да Наталлі Генрыхаўны Мінінай.
Пасля таго, як ўсе члены дэлегацыі апранулі аднаразовыя халаты, яны накіраваліся да корпуса МТК, дзе заняткі па абрэзцы капытаў праводзіў дацэнт кафедры анатоміі жывёлы Сяргей Грышчук. Па дарозе і на месцы Леанід Канстанцінавіч вёў размову пра важнасць падрыхтоўкі спецыялістаў высокага ўзроўню і ўкаранення самых сучасных тэхналогій у вытворчасць, важнасць папярэджвання ацыдозу, які выклікаецца пры кармленні сіласам, шырэйшага выкарыстання для гэтага прабіётыкаў.
У цэлым Міністр даў высокую адзнаку зробленай працы па адкрыцці такога цэнтра практычнай падрыхтоўкі. Пажадаў, каб ад гэтага цэнтра мелася карысць у сэнсе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3073-adkrytstsi-vuchebnaga-korpusa-praktychnaj-padrykhto-ki-studenta-u-rydzyalyakh#sigProId9790f7dc1e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии