Сустрэў гасцей у аэрапарту Мінск-2 дацэнт кафедры аграхіміі, глебазнаўства і сельскагаспадарчай экалогіі Уладзімір Кіслы ў нядзелю 5 лютага. У гэты ж дзень наведалі РУП “Інстытут аховы раслін” НАН Беларусі.
Наколькі я зразумеў дырэктар гэтага інстытута Сяргей Уладзіміравіч Сарока не толькі прачытаў лекцыю па аспектах рацыянальнага выкарыстання сродкаў аховы ў раслінаводстве, але і правёў экскурсію па інстытуту, які размяшчаецца ў былой сядзібе Чапскіх у Прылуках. Прыём быў вельмі цёплым і выклікаў шмат размоў па дарозе з Мінску да Гродна.
У лекцыйнай зале № 8 адбылася сустрэча слухачоў вучобы з рэктарам ГДАУ Вітольдам Песцісам і прарэктарам факультэта па падвышэнні кваліфікацыі Аляксандрам Тарасам. Пасля кароткага знаёмства госці адразу накіраваліся на “Гродзенскую фабрыку гародніны”. На пытанне, ці спадабалася там, атрымаў станоўчы адказ, яшчэ і пахвалілі дырэктара фабрыкі.
Ужо пасля вяртання на месцы супрацоўнік кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін Алена Шынкарэнка пазнаёміла слухачоў з сістэмай аховы гародніных культур на фабрыцы з выкарыстаннем біялагічных прэпаратаў. Навучэнцы з’ездзілі на абед у сталовую санаторыя “Нёман”, дзе пасяліліся раней. Запытаў наконт харчавання ў санаторыі “Нёман” і пачуў, што слухачы вучобы з РФ аказаліся ім задаволеныя.
У канферэнцзале адбылася лекцыя загадчыка кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін Генадзя Журомскага “Інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання бульбы”. Далей лабараторныя заняткі праводзіліся ў падгрупах, падчас якіх слухачы ФПК пазнаёміліся з захворваннямі збожжавых і тэхнічных культур, а таксама са шкоднікамі збожжавых і пладовых культур.
У першай палове дня 7 лютага запланавана паездка слухачоў ФПК з Томскай вобласці ў СВК “Абухава” Гродзенскага раёна, дзе з вопытам вырошчвання збожжавых культур у гаспадарцы падзеліцца з імі намеснік старшыні СВК “Абухава”, дацэнт ГДАУ Дзмітры Брукіш.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3035-6-lyutaga-na-fpk-gdau-pachalisya-zanyatki-dlya-24-spetsyyalista-s-g-arganizatsyj-tomskaj-voblastsi-rf#sigProId7f7b7ddb9b
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии