20 студзеня наш універсітэт наведалі старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Станіслававіч Алізаровіч, прэс-сакратар ФПС па Гродзенскай вобласці Юлія Шэўцова, іншыя карэспандэнты, а таксама кінааператар Гродзенскага тэлебачання Сяргей Печарыца.
Сустрэліся ў корпусе інжынерна-тэхналагічнага факультэта на кафедры тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны, якой кіруе дацэнт Сяргей Будай. Старэйшы выкладчык кафедры Ала Пакрашынская прадэманстравала для гасцей прыгатаванне ва ўмовах лабараторыі макарон з рознымі расліннымі дадаткамі, якія акрамя напаўнення макарон карыснымі ўласцівасцямі, прыдаюць ім прывабную афарбоўку. Адказаў на пытанні карэспандэнтаў і загадчык кафедры. Магчыма ў недалёкім будучым на прылаўках нашых магазінаў з’явяцца новыя віды макаронных вырабаў, распрацаваныя супрацоўнікамі універсітэта.
Працяг сустрэчы адбыўся ў працоўным пакоі рэктара ўніверсітэта, дзе акрамя Вітольда Казіміравіча, прысутнічаў прарэктар па навуковай працы Сяргей Тарасенка. Ім было чым пахваліцца, бо навуковыя дасягненні ўніверсітэта апошнія гады, у тым ліку і ў 2016 годзе, былі значнымі. Для прыкладу можна сказаць, што 7 маладых навукоўцаў за мінулы год абаранілі кандыдацкія дысертацыі. А новыя віды макаронных вырабаў, гэта толькі адзін бок навуковых даследаванняў.
У гэты дзень ад імя абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пяць навукоўцаў ГДАУ, у тым ліку і аўтар гэтай інфармацыі, атрымалі ганаровыя граматы, падзякі і грашовыя прэміі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3026-napyaredadni-dnya-navuki-infarmatsyya-pra-gdau-z-yavilasya-srodkakh-masavaj-infarmatsyi#sigProId2fdfd60dc2
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии