На прэзентацыі прысутнічалі ветэраны працы ГДАУ, выкладчыкі, студэнты, госці, якія добра ведаюць творчасць Міхася Васільевіча, які з’яўляецца сябрам саюза пісьменнікаў Беларусі, а з 1954 года працаваў выкладчыкам фізікі ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Ініцыятарам імпрэзы з’явіўся Уладзімір Кіслы, з якім мы ездзілі да Міхася Васільевіча дамаўляцца пра сустрэчу некалькі тыдняў назад. Пасля кароткага яго ўступнага слова выступіў старэйшы літаратар Гарадзеншчыны, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. У сваім выступе ён адзначыў, што ў рамане-успаміне “Заблудныя” Міхась Амялішка спалучае рэальнасць з выдумкай, у ім шмат дыялогаў паміж героямі. Аляксей Пяткевіч не толькі крытыкаваў аўтара, а і адзначаў важнасць яго творчасці.
Наступным выступіў старшыня Рады гарадскога Таварыства Беларускай Мовы Іван Буднік, якога змяніла Вера Васільеўна Кунцэвіч, кіраўнік хору “Бацькаўшчына”, старшынёй якога шмат гадоў быў Міхась Васільевіч, які да таго ж з’яўляецца летапісцам гісторыі гэтага хору. Вынікам яго запісаў з’явілася кніга “Гучыць наш хор”. Слухачам была прадстаўлена прэзентацыя гісторыі хору “Бацькаўшчына”, яго шматлікіх гастроляў, удзелу ў міжнародных фестывалях духоўнай музыкі.
Былі пытанні і да аўтара прадстаўленых кніг, асабліва да назвы трылогіі “Заблудныя”, у якіх прадстаўлены лёс сваякоў Міхася Васільевіча і землякоў з тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
На прэзентацыі выступіла беларуская паэтка Галіна Самойла, якая дапамагала аўтару ў выданні трэцяй кнігі рамана “Заблудныя”. У канцы прэзентацыі Міхась Амялішка падпісаў свае кнігі для бібліятэкі ўніверсітэта і для тых, хто пажадаў іх набыць.
Калі хто пажадае набыць яшчэ якую кнігу Міхася Васільевіча Амялішкі, аўтар не супраць калі вы яму патэлефануеце па нумару 8(029) 86-88-097.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3021-12-snezhnya-adbylasya-prezentatsyya-knig-mikhasya-amyalishki#sigProId12ece86303
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии