Чытаю інфармацыю на нашым сайце “Прэзентацыя фотапаэтычнага альбома “Зачараваны Беларуссю” У.С. Цыдзіка” і прыгадваю, што падчас сваёй вучобы я яго вельмі добра ведаў візуальна, паколькі вучыўся на год раней за Ўладзіслава. Тады шмат было творчых студэнтаў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, якія пісалі вершы і я ведаў, што яны выдалі паэтычны зборнік. Шкада, што з-за заняткаў не змог сам папрысутнічаць на прэзентацыі альбома.
У складзе нашай агітбрыгады, якая выступала на розных урачыстасцях у калгасах, акрамя танцораў, спевакоў, былі і студэнты, якія выступалі са сваімі вершамі. З агітбрыгадай на выступы выязджаў і Ўладзімір Ушкевіч, аднакурснік Уладзіслава Цыдзіка, які прысутнічаў на прэзентацыі альбома “Зачараваны Беларуссю”. Яшчэ адзін удзельнік прэзентацыі Мікалай Дарашкевіч, наколькі памятаю, прыходзіў ад імя студэнцкага прафкама правяраць, як мы наведваем рэпетыцыі. А яго жонка, Алена Дарашкевіч, якая зараз загадвае кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін, са мной у пары танцавала “Яблычка”.
Ведаю некалькі выпускнікоў нашага ўніверсітэту, якія сталі пазней прафесійнымі фатографамі, сярод Саша Дубік, мой былы дыпломнік, працуе як фатограф ў Баранавічах, Нясвіжы, бывае нават у Гродна.
Фатограф Саша Дубік з сябрамі
У жніўні 2016 Аляксандр Дубік наведаў аўтара матэрыялу ў Зарытаве
Андрэй Прымачэк, які вучыўся на зааінжынерным факультэце (зараз біятэхналагічны), фатаграфуе вяселлі ў Гродна і нядаўна пра яго дасягненні і сям’ю была перадача на Гродзенскім тэлебачанні http://www.tvgrodno.by/video/semya-primachek-13-10-2016.html. Прыемна, калі на выставах Гродзенскіх фатографаў, сустракаеш і творчыя працы Андрэя.
Андрэй Прымачэк са сваёй сям’ёй
Фотаздымак Андрэя з сынам, зроблены некалькі гадоў таму аўтарам гэтай інфармацыі
На факультэце ветэрынарнай медыцыны вучыліся вядомыя зараз фатографы Цімафей Чупракоў (Гродна, Ліда, Ваўкавыск) і Артур Касяк. 18 снежня з 11 да 17 гадзін у нашым заапарку адбудзецца выстава з удзелам Цімафея https://vk.com/event134231292, які зараз працуе загадчыкам тэрарыума ў нашым заапарку. Ён жа яшчэ і з’яўляецца фатографам-анімалістам (робіць фота жывёлы). А вось Артур Касяк мае асноўнае месца працы на Скідальскай птушкафабрыцы.
Цімафей Чупракоў з жонкай, жнівень 2015
Артур Касяк, выпускнік ФВМ, фатограф
Ігар Кулік, які лічыцца больш відэографам, чым фатографам, закончыў завочна наш біятэхналагічны факультэт.
Ігар Кулік са сваім фотаапаратам
І яшчэ адзін выпускнік ГДАУ працуе фатографам ды яшчэ займаецца велавандроўкамі. Гэта Віктар Клімовіч.
На фота Віктар Клімовіч
Усе, пра каго тут напісаў, ёсць і на маіх фотаздымках. Але ў гэты раз я запазычыў іх з альбомаў нашых фатографаў, а адначасова і маіх сябраў “Ўкантакце”. Хай прабачаюць мяне тыя нашы выпускнікі, каго тут выпадкова не прыгадаў як фатографаў.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии