З 21 да 25 лістапада на ФПК Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта праходзілі падвышэнне кваліфікацыі галоўныя ветэрынарныя ўрачы сельскагаспадарчых арганізацый і ветурачы раёнаў. Усяго на вучобе прысутнічалі 105 спецыялістаў. У гэтым годзе іх вучоба была накіравана больш на практычныя заняткі.
Лабараторныя заняткі праводзілі выкладчыкі кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Алена Смалей, Віктар і Марына Дубінічы, якія знаёмілі слухачоў з сучаснымі метадамі лабараторнай дыягностыкі бактэрыяльных, протазойных інфекцый, гельмінтозаў.
З біяхімічнымі і гематалагічнымі даследаваннямі крыві сельскагаспадарчай жывёлы знаёміла вядучы лабарант навукова-даследчай лабараторыі Алена Скрабко, з сучаснымі метадамі генетычнага кантролю селекцыйных працэсаў слухачоў знаёміла загадчык лабараторыі ДНК-тэхналогій Вольга Епішка, а з метадамі вызначэння якасці кармоў – загадчык навукова-даследчай лабараторыі Аксана Белавус.
Надзённым праблемам ветэрынарнай службы былі прысвечаны лекцыі начальніка ўпраўлення ветэрынарыі Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Мікалая Ігнатавіча Ката, прафесара і загадчыка кафедры акушэрства і тэрапіі Аляксандра Ўладзіміравіча Глаза, дацэнта кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Мікалая Аляксеевіча Кузняцова, тэхнолага ЗАА “Консул” Ігара Сямёнавіча, начальніка кансультацыйнага аддзела ААА “Біяком Агра” Андрэя Уладзіміравіча Сенько і іншых.
Са сваёй прадукцыяй пазнаёмілі слухачоў прадстаўнікі унітарнага прадпрыемства “Віцебскі завод ветэрынарных прэпаратаў”. У апошні дзень вучобы слухачы курсаў падвышэння кваліфікацыі здалі залік у выглядзе камп’ютарнага тэставання.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2974-padvyshenne-kvalifikatsyi-galo-nykh-veturacho-grodzenskaj-voblastsi#sigProId6fc506dac7