У аднаго выкладчыка агранамічнага факультэта запытаў, што за прычына, што ў гэтым годзе факультэт аховы раслін не ўдзельнічаў у Шоу першакурснікаў. Адказ быў прыкладна такім - пакуль іншыя вучыліся, студэнты гэтага факультэта, як і агранамічнага, праходзілі азнаямленчую практыку ў СПК Гродзенскага раёна і рыхтавацца да Шоу не было калі.
І тут атрымліваю запрашэнні і ад дэкана, і ад выкладчыкаў, і ад студэнтаў прыйсці на нейкую імпрэзу, якую будзе праводзіць факультэт. Правёў дзве пары і адправіўся ў галоўны корпус, фае якога было перапоўненае студэнтамі, упрыгожанымі аранжавымі стужкамі на пінжаках, такімі ж бранзалетамі на руках. Дзяўчаты з УП «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» праводзілі дэгустацыю сваёй прадукцыі. Крыху пазней даведаўся, што так званы “Дзень аранжавага настрою факультэта аховы раслін” праводзіўся з падтрымкай гэтага прадпрыемства.
У фае ўніверсітэта раскінулася выстава тартоў, вырабленых рознымі кафедрамі факультэта. За іх галасавалі, але не ведаю, хто там аказаўся пераможцам. На асобным стэндзе мастацкія вырабы. Падобныя выставы на факультэце ладзяцца ўжо пяты раз. Студэнты выцягваюць нумаркі і вызначаюць удзельнікаў двух каманд, якія атрымоўваюць заданні і спаборнічаюць паміж сабой. Старэйшыя студэнты прадстаўляюць мяне першакурснікам, як іх будучага выкладчыка.
Дэкан факультэта Павел Барадзін знаёміць з імпрэзай і выставамі Вітольда Казіміравіча Песціса – рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Зала была перапоўненая. Тут сабраліся практычна ўсе студэнты, якія займаюцца на ўсіх курсах факультэта. У канцэртнай праграме ўдзельнічалі прадстаўнікі 1-5 курсаў, таму яна і атрымалася такой уражваючай. У зале апладысменты амаль не спыняліся. У апошнім радзе сядзелі прадстаўнікі выхаваўчага аддзела на чале з прарэктарам па выхаваўчай працы са студэнтамі Хведарам Лявонавым.
Пэўна ўсе здзівіліся, калі на першы танец у сучасных рытмах разам са студэнтамі выйшлі выкладчыкі і дэкан факультэта. Выпадкова выкліканыя з залы першакурснікі паказалі наколькі яны харэаграфічныя і здольныя танцаваць пад любую мелодыю. Спевакі ў гэтай канцэртнай праграме былі на самым высокім узроўні, ды і вядучых праграмы варта адзначыць, як высокапрафесійных. Факультэт аховы раслін праведзенай імпрэзай паказаў, што на ім вучацца моцныя і таленавітыя студэнты.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2970-na-fakultetse-akhovy-raslin-24-listapada-pershakursnika-prysvyatsili-studenty#sigProIdad6527ea9d