23 лістапада на сустрэчу ў аграрны ўніверсітэт прыехалі Пасол Швецыі Марцін Обэрг і дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мінску Анастасія Майская. У пакоі рэктара адбылася сустрэча гасцей з прарэктарамі і прадстаўнікамі аддзела замежных сувязяў.
У плане чатырохдзённай паездкі Марціна Обэрга ў Гродзенскую вобласць наведванне нашага ўніверсітэта мае свае высновы. Ужо не першы год студэнты ГДАУ праходзяць вытворчую практыку ў фермерскіх гаспадарках Швецыі. Зусім нядаўна адбыўся чарговы адбор студэнтаў агранамічнага факультэта і 8 асобаў, у тым ліку і мая дыпломніца Алена Смалій, па вясне адправяцца ў гэтую паўночную краіну перанімаць вопыт вядзення экалагічнага земляробства.
Паколькі ў зале прысутнічалі студэнты, якія ўжо пабывалі на практыцы і тыя, якія туды толькі збіраюцца, Марцін Обэрг задаў ім пытанне, што яны ведаюць пра Швецыю. Тыя спрабавалі адказваць, але было бачна, што далёка няшмат у нашых студэнтаў ведаў пра гэтую краіну. Тыя, хто там ужо практыкаваўся, ведалі больш. Тады Марцін Обэрг прапанаваў кожнаму з іх падзяліцца сваім найлепшым фотаздымкам, зробленым падчас практыкі. Пасол называў месцы, у якіх былі зробленыя фотаздымкі. Ён таксама адказаў на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.
Дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мінску Анастасія Майская расказала аб тым, што Цэнтр займаецца падрыхтоўкай жадаючых размаўляць на шведскай мове, Цэнтр мае багатую бібліятэку шведскай літаратуры. Анастасія спынілася на характарыстыцы шведскай сістэмы адукацыі, якая адрозніваецца ад нашай большай самастойнасцю вучобы студэнтаў.
Анастасія Майская прадставіла прэзентацыю аб дзейнасці Шведскага інстытута, сайт якога www.si.se, і праграмах вісбі для магістрантаў і аспірантаў (Visby Programme Scholarships formaster’s level studies I Visby Programme Scholarships for PhD Studies and Postdoctoral research), адшукаць якія можна на сайце пра вучобу ў Швецыі www.studyinsweden.se.
Разам з нашымі гасцямі прыехалі студэнты з БДУ, якія на беларускай мове прадставілі шведскую пастаноўку. Нехта з прысутных назваў, што ў Стакгольме зараз пражываюць 2000 былых жыхароў Гродна, чым Пасол быў нават здзіўлены.
Тры гады Марцін Обэрг быў у Беларусі адзіным прадстаўніком Швецыі, зараз у сувязі з пацяпленне адносінаў паміж нашымі краінамі, ёсць ужо тры прадстаўнікі. Пасольства Швецыі пачынае сваю дзейнасць ізноў.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2968-sustrecha-z-nadzvychajnym-i-pa-namotsnym-paslom-karale-stva-shvetsyya-martsinam-oberge#sigProId0b4140c7b5