За шмат гадоў выпрацавалася звычка наведваць гэты конкурс творчасці сярод студэнтаў першых курсаў, які з’яўляецца сапраўдным святам для тых, хто прыходзіць паперажываць за сваіх. Я ж чамусьці ніколі не магу выбраць, якую каманду трэба падтрымаць маральна і апладысментамі. На факультэце ветэрынарнай медыцыны працую, але заняткаў не вяду. Мікрабіялогію выкладаю на агранамічным факультэце, інжынерна-тэхналагічным і факультэце аховы раслін. Раней маімі падапечнымі былі студэнты біятэхналагічнага факультэта і яны ў тыя часы займалі звычайна ці першае месца, ці Гран-пры.
За апошнія гады сталі ўсё больш актыўна ў гэтых конкурсах заяўляць пра сябе студэнты эканамічнага і бухгалтарскага факультэтаў. Кожны факультэт спаборніцтвам надае асаблівую ўвагу і таму часам з заняткаў зрываюцца, як студэнты старэйшых курсаў, якія дапамагаюць сваім першакурснікам рыхтаваць конкурсную праграму, так і апошнія. Пропускі заняткаў вядуць да таго, што патэнцыяльна самыя актыўныя студэнты пачынаюць адставаць у вучобе. Хіба ж гэта не так ?
Але падрыхтоўка засталася ззаду. Старшыня студэнцкага прафкаму Сяргей Чухноў ахвяраваў мне запрашэнне. У гэтым годзе нічуць не спазніўся. Падтрымаць сваіх студэнтаў прыйшлі куратары – выкладчыкі кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Анжэліка Шчэпяткова і Анастасія Кукса. Яны нават не прыселі, бо перажывалі за сваю каманду ФВМ разам са студэнтамі групы падтрымкі. Прыйшлі з загатаванымі загадзя транспарантамі.
Падтрымаць студэнтаў бухгалтарскага факультэта прыйшла дэкан Людміла Карватоўская, загадчык кафедры Святлана Шчэрбацюк. Пасля Шоу мяне пачалі пытацца аб уражанні мінулагоднія удзельнікі Шоу з гэтага факультэта, то я нават не мог сказаць, што за імі будзе перамога. Мабыць стаміўся ад прагляду праграм усіх каманд і перажываў, што зарадка фотаапарата заканчваецца. А яны аказаліся на першым месцы. Гэта я даведаўся ад студэнтаў на наступны дзень, як і пра тое што Гран-пры атрымалі першакурснікі эканамісты. Ды і другое месца студэнтаў нашага ФВМ таксама радуе.
Як бы там ні было, Шоу сталася цікавай імпрэзай для ўсіх. Заўважыў, што прысутныя падтрымлівалі апладысментамі цікавыя нумары каманд сваіх канкурэнтаў. На сайце хутка з’явіцца афіцыйная інфармацыя пра Шоу. Мае ж фотаздымкі – дадатковае адлюстраванне атмасферы свята.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2952-zamaljo-ki-z-shou-pershakursnika#sigProId5a367f88f9