За інтэрнатамі, у якіх жывуць студэнты, для дзяжурства ў вячэрні час замацаваны выкладчыкі факультэтаў, на якіх яны вучацца. Калісьці ў 70-я гады, калі сельскагаспадарчы інстытут меў тры факультэты, студэнты самага вялікага зоаінжынернага жылі ў інтэрнатах на вуліцах Сацыялістычнай і Парыжскай Камуны. Студэнты агранамічнага жылі ў першым інтэрнаце, факультэта аховы раслін – у другім. І толькі першы курс аграномаў падсялялі ў інтэрнат факультэта аховы раслін на верхнія паверхі. Жылі тады па 5 чалавек у пакоі.
Зараз на вуліцы Парыжскай камуны жывуць студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны, акрамя студэнтаў, якія навучаюцца па скарочанай сістэме навучання пасля каледжаў. Яны якраз і жывуць у тых інтэрнатах, якія мне даводзіцца наведваць. У гэтым навучальным годзе ўсе мае дзяжурства выпадалі на выхадныя дні. Ну што там рабіць, калі амаль усе студэнты ўязджаюць да бацькоў. У гэты раз выпадаў аўторак і вырашыў адзначыцца.
Пачаў з другога інтэрнату. Зараз у абодвух жывуць і будучыя ветурачы, і інжынеры тэхнолагі, і эканамісты, і бухгалтары, і ахоўнікі раслін, і завочнікі, і нават на гэты раз сустрэў абітурыентаў з Рэспублікі Бангладэш, з якімі пазнаёміліся 1 верасня на лінейцы.
Адразу кідаецца ў вочы, што пакоі не перанаселеныя студэнтамі. Рэдка дзе нават пражываюць па 4 асобы. У кухонных памяшканнях дастаткова чыста, як і ў пакоях для пражывання. У другім інтэрнаце хадзіў па пакоях адзін, а ў першым – да мяне далучыліся студэнткі 3-га курса ІТФ, якія першымі заходзілі і прадстаўлялі мяне малодшым студэнтам, як іх будучага выкладчыка.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2950-z-zhytstsya-studenta-u-internatakh-1-i-2#sigProId9a662acfd3