На сустрэчу са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта прыехалі генеральны дырэктар Саўчыц Аляксандр Васільевіч і Бухавецкі Якаў Адамавіч. Сустрэчы іх адбыліся са студэнтамі агранамічнага факультэта, факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта. Аб важкасці гэтых сустрэч гаворыць і тое, што на ўсіх спатканнях гасцей са студэнтамі старэйшых курсаў прысутнічалі рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс, першы прарэктар Аляксандр Аляксандравіч Дудук, дэканы факультэтаў.
Кампанія "Савушкін прадукт" вядомая не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі: у Карэі, Кітаі, Тайвані, Ізраілі, Расіі і іншых краінах. Прадукцыя кампаніі мае сертыфікацыю для паставак у краіны Еўрасаюза. Але і ў Беларусі прадукцыя яе карыстаецца найвялікшым попытам, аб чым кожны з прысутных мог пахваліцца. У год кампанія мае магчымасць перепрацаваць у малочныя прадукты мільён тон малака. Праблема ў тым, дзе ўзяць і закупіць такую вялікую колькасць сыравіны.
Кампанія сама займаецца жывёлагадоўляй. Зараз мае дзве свае гаспадаркі – адну ў Маларыцкім раёне, дзе ўдой на карову складае 7,7 т малака ў год, нядаўна з’явілася яшчэ гаспадарка ў Камянецкім раёне. У планах кампаніі узяць пад сваё крыло яшчэ некалькіх гаспадарак. Але для гэтага патрэбны спецыялісты, якія маглі бы займацца як вытворчасцю кармоў, так і селекцыяй жывёлы, добрым лячэбным забеспячэннем яе. Усе накірункі неабходных спецыялістаў якраз рыхтуе наш універсітэт.
Кіраўніцтва кампаніі гатовае адправіць маладых спецыялістаў на стажыроўку ў краіны Еўропы, у ЗША. Маецца магчымасць забяспечыць спецыялістаў жыллём, аўтатранспартам, добрым заработкам, які наўпрост будзе залежыць ад вынікаў працы. Акрамя агульнай сустрэчы, на якой студэнты задавалі пытанні, адбыліся сустрэчы з тымі, хто хоць заўтра згодны адправіцца на працу ў адну з гаспадарак кампаніі. Прапаноўвалася прыязджаць і на практыку. Вось толькі выявіліся праблемы, бо хтосьці вучыцца за бюджэтныя сродкі, а хтосьці мае мэтавае накіраванне. Прасьцей, калі адукацыяя ідзе за ўласны кошт. Але і ў іншых выпадках кіраўнікі кампаніі абяцаюць прыкласці намаганні, каб вырашыць праблемныя пытанні з працаўладкаваннем.
Падобная сустрэча своечасовая, бо ў хуткім часе ў пяцікурснікаў адбудзецца размеркаванне на працу, а ў студэнтаў перадапошніх курсаў розных форм навучання наперадзе вытворчая практыка. Паколькі была магчымасць абмеркаваць хвалюючыя пытанні з самім генеральным дырэктарам кампаніі "Савушкін прадукт", жадаючых было шмат, як на ФВМ, так і на біятэхналагічным факультэце.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2942-4-listapada-kira-nitstva-kampanii-savushkin-pradukt-sustrakalasya-sa-studentami-gdau#sigProId87c8b0958a