У корпусе біятэхналагічнага факультэта адначасова адбыліся атэстацыі аспірантаў розных навуковых накірункаў. Як член адной з камісій, папрысутнічаў на атэстацыі Аляксандры Леўшэнюк, аспіранткі кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі, навуковым кіраўніком якой з’яўляецца Мікалай Кузняцоў і Веранікі Бозэр, якая працуе ветурачом у Гродзенскім заапарку. Навуковым кіраўніком Веранікі з’яўляецца дэкан ФВМ ГДАУ Віктар Малашка.
З Аляксандрай мы працавалі разам і я ведаю, як шмат ёю было праведзена навуковай працы ў справаздачным годзе. Яна выдатна асвоіла самыя розныя прыёмы мікрабіялагічных даследаванняў. Яе справаздача на паперы займае больш за 50 друкаваных старонак. Вераніка зараз працуе над нармалізацыяй стрававання паўночных аленяў, якія нядаўна завезены ў наш заапарк.
У пакоі прафесара Людмілы Тананы застаў яе разам з дактарантам Раманам Трахімчыкам. Яшчэ здаецца зусім нядаўна гэта быў студэнт зоаінжынернага факультэта з добрымі музыкальнымі задаткамі, а зараз працуе ўжо над доктарскай дысертацыяй, тэма якой "Удасканаленне селекцыйна-племянной работы ў малочнай і мясной жывёлагадоўлі Рэспублікі Беларусь на аснове геномнага аналізу".
У калідоры спаткаў яшчэ двух аспірантаў, у якіх толькі што закончылася атэстацыя. Кірыл Кароль, пакуль вучыўся на біятэхналагічным факультэце, закідваў мяне сваімі навуковымі прапановамі. Мы разам праводзілі даследаванні, шмат друкаваліся, ён нават ездзіў з дакладам ў Горкі. Навуковы кіраўнік кандыдацкай працы ў Кірыла Дзмітры Грыгор’еў, але мяне радуюць яго поспехі ў даследчай працы. Кірыл часцяком скідвае "Ўкантакце"1 нейкія навінкі з галіны мікрабіялогіі.
Другі з іх Амар Хусэйн Алі, частка працы якога закранае пытанні мікрабіялогіі. Ён прыехаў да нас з Іраку, паколькі адшукаў на ФВМ ГДАУ для сябе навуковага кіраўніка прафесара Віктара Малашку. Перакананы, што пасля абароны сваёй працы, якая на яго радзіме будзе разглядацца, як доктарская, Амар будзе задзейнічаны ў развіцці кантактаў Ірака і Беларусі. На фоне ведання некалькіх моў, Амар здольны пагаварыць і па-беларуску.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/2937-adbylisya-atestatsyi-aspiranta#sigProIddd34ff8266