Добрую калекцыю гронак вінаграду, які вырас у Гродна, прадставілі кандыдаты сельскагаспадарчых навук браты Сяргей і Аляксей Собалевы. На выставе прадстаўлены гронкі і саджанцы, якія вырасцілі вінаградар з Мастоў Віктар Даўгун, Лёвін з Лунна, Камарова з Бабруйску, Уладзімір і Дзмітрый Астапенкі з Брэсту, Чарняўскі і Амяльянчык з Гродна, Валынкін з Мінску і іншыя.
З вопытнага поля Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта можна было набыць танныя яблыкі і бульбу. Калі хто жадаў мог набыць і саджанцы іншых ягадных і дэкаратыўных культур, цыбулю насенку, насенне іншых агародных культур. Кірмаш выстава будзе мець працяг у кастрычніку. Як папярэдне я даведаўся з 6 да 15 кастрычніку розныя саджанцы можна будзе набыць каля гіпермаркету Алмі, які размешчаны на праспекце Касманаўтаў.
Нешта новае купляю на нашай выставе штогод і на лецішчы сабралася ўжо не малая калекцыя яго гатункаў, даглядзець якую добра не паспяваю. Ішоў толькі глянуць, а назад вяртаўся з саджанцам вінаграду, які называецца “Юбілей Новачаркаску”. Набыў яго ў сям’і Астапенкаў з Брэсту. Ведаю, што ў Брэсце нашмат цяплей, чым у Гродна. Але ж і ў іншых удзельнікаў выставы гэты ранні гатунак выглядаў таксама прыгожа. Ды і мяне ў гэтым годзе парадаваў гатунак вінаграду з назвай “Кадранка”. Дзве гронкі выраслі не толькі адмысловыя на выгляд, але і дастаткова смачныя.
Не трэба думаць, што вельмі проста вырасціць сартавы вінаград. Патрэбна ведаць шмат сакрэтаў аб тым як яго пасадзіць, як даглядаць, якія хімікаты і калі выкарыстоўваць супраць захворванняў гэтай культуры. Аб усім гэтым на выставе можна было атрымаць падрабязую кансультацыю спецыялістаў, якія маюць багаты вопыт вырошчвання вінаграду ва ўмовах Беларусі.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2903-8-i-9-verasnya-gdau-adbylasya-tradytsyjnaya-shtogadovaya-vystava-vinagradu#sigProIda7534f625b