Надвор’е 1 верасня выдалася цёплае, але не гарачае. І гэта, думаю, радавала больш прарэктараў ГДАУ і дэканаў факультэтаў, якія былі ўвабраныя ў цёплыя святочныя мантыі. Чамусьці ніяк не прыгадваецца ў памяці мой першы дзень вучобы ў 1974 годзе ў ГСГІ. Прычыну шукаю ў тым, што не засталося ніводнага фотаздымка з тае імпрэзы. Таму шмат гадоў ужо фатаграфую студэнтаў, якія толькі пачынаюць свае заняткі ў адным з лепшых універсітэтаў Гродна, каб памяць аб першым дні вучобы ў іх захавалася надоўга.
Раблю фотаздымкі яшчэ да адкрыцця свята і пасля яго пачатку. Факультэты неяк на лінейцы ў гэтым годзе крыху памяняліся месцамі. Але зарыентавацца можна было па шыльдачках з надпісамі факультэтаў , якія трымалі старшакурсніцы. Чуюцца выступы рэктара ГДАУ Вітольда Песціса, першага намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Жука, намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігара Брыло, старшыні Гродзенскага обласнога прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Івана Алізаровіча, намесніка старшыні СВК “Абухава” Дзмітрыя Брукіша.
Па тварах першакурснікаў бачна, што набор у гэтым годзе быў адзін з мацнейшых. Прахадны бал на некалькі факультэтаў быў дастаткова высокі. Сярод студэнтаў эканамічнага факультэта заўважыў групу першакурснікаў з Туркменістану. Вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што на гэты факультэт прыехалі вучыцца некалькі хлопцаў з Народнай Рэспублікі Бангладэш. Яшчэ большае маё здзіўленне выклікала тое, што атрымаць другую вышэйшую адукацыю прыехаў і малады чалавек са ЗША, з якім мы спаткаліся ў фае ўніверсітэта.
Рэктар універсітэта Вітольд Песціс перадаў першакурснікам сімвалічны ключ ад ведаў, а першы прарэктар Аляксандр Дудук - сімвалічныя заліковую кніжку і студэнцкі білет. Былі віншаванні і ад старшакурснікаў. Неяк вельмі хутка, як мне паказалася, лінейка завяршылася, а студэнты разышліся па сваіх факультэтах на арганізацыйныя сходы, якія праводзілі дэканы факультэтаў і іх намеснікі. У гэтым матэрыяле хацелася прадставіць на фотаздымках як мага больш саміх першакурснікаў, для якіх гэтае свята і ладзілася.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2894-z-dnya-veda-yaki-adby-sya-1-verasnya-na-ploshchy-perad-galo-nym-korpusam#sigProId4525180697