У папярэднія дні былі паселены ў інтэрнаты студэнты ФВМ, БУ, ЭФ і часткова БТФ. Па дарозе на працу заглянуў у корпус інжынерна-тэхналагічнага факультэта, дзе ў лекцыйнай зале намеснік дэкана ІТФ Іван Бобрык выпісваў першакурснікам накіраванні ў інтэрнат. Каля дэканату агранамічнага факультэта было вельмі шмат студэнтаў, іх бацькоў. Па чарзе ўсе стараліся патрапіць да намесніка дэкана Васіля Салея.
Такая ж вялікая чарга была і ў касу, дзе трэба было заплаціць за пражыванне. Студэнты сустракаліся і на вуліцы. Прычым аказалася, што мы знаёмыя яшчэ з моманту падачы імі заяў на паступленне. На прыпынку спаткаў хлопцаў з Мар’інагорскага аграрнага каледжа. На БТФ сустрэў двух апошніх пасяленцаў - выпускнікоў Ваўкавыскага аграрнага каледжа, якія будуць працягваць вучобу ў нашым універсітэце. Заўтра лінейка, на якой будуць прысутнічаць першакурснікі ўсіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2892-31-zhni-nya-se-studenty-pershykh-kursa-atrymali-mestsa-internatakh-gdau#sigProId1134f36101