Залік у студэнты спачатку адбыўся для тых, хто паступаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, а пасля невялікага перапынку для тых, хто паступаў на інжынерна-тэхналагічны факультэт і на эканамічныя спецыяльнасці. У прыёмнай камісіі рэктар, прарэктары і дэканы ўніверсітэта, прадстаўнікі дзяржкантролю і абласнога ўпраўлення па сельскай гаспадарцы.
Абітурыентаў у зале было не шмат. Дзякуючы інтэрнэту іншагароднія ды і гарадзенцы маглі даведацца аб заліку на вучобу праз інтэрнэт у той жа дзень крыху пазней. На экране сярод тых, хто паступіў усплывалі знаёмыя прозвішчы, якія я выкарыстоўваў ужо ў папярэдніх інфармацыях на сайце ўніверсітэта. Шкада, але засталіся і такія, каго не пабачыў. Для ўніверсітэту і добра, што было шмат жадаючых атрымаць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і было з каго выбраць мацнейшых. Для тых, хто не паступіў, гэта разчараванне.
Да 1 жніўня ў асобных абітурыентаў, яшчэ будзе магчымасць падаць дакументы на платнае навучанне, кошт якога ў ГДАУ не перавышае 12 - 15 мільёнаў старых беларускіх рублёў у год. Але платныя месцы на асобныя факультэты вельмі абмежаваныя. На агранамічны факультэт змогуць паступіць на такую форму адукацыі толькі два чалавекі. На факультэт ветэрынарнай медыцыны – 15, але і гэтых месцаў мабыць будзе не дастаткова. Застанецца шанс восенню падаць дакументы і паступіць на завочную форму навучання.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/2880-20-lipenya-gdau-adby-sya-zalik-abituryenta-u-studenty#sigProId2843473aea