Калі я ўзгадаў, што ў гэтым годзе да нас паступае шмат таленавітых музыкаў, дык дэкан БТФ Яўген Добрук дадаў. А ты ведаеш сколькі на БТФ поступае спарцменаў? Дык вось, адных тых, якія маюць кваліфікацыю майстар спорту – 3 чалавекі, кандыдатаў у майстры спорту – 2.
І вось тут я вырашыў яшчэ раз спытаць у тых, хто прыйшоў у прыёмную камісію, адкуль прыехалі і на якія факультэты паступаюць. Для гэтага спатрэбілася папрысутнічаць у прыёмнай камісіі каля гадзіны.
Іван Супрун – студэнт 2-га курса ФВМ (НІСПА) прыйшоў са сваімі знаёмымі, якія закончылі Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж, Аляксеем Некрашэвічам і Сяргеем Кацура.
Студэнт 1-га курса агранамічнага факультэта Яўген Бурштын разам з будучымі аграномамі Іванам Максімуком і Ўладзіславам Цівуновым, якія прыехалі паступаць у ГДАУ з СШ № 1 г.Маларыты, нешта разглядалі на стэндзе прыёмнай камісіі. Тут жа ў чарзе стаялі дзве Лізаветы – Вінаградава і Мазалеўская, якія падаюць дакументы на факультэт бухгалтарскага ўліку. У прыёмнай камісіі сустрэў і рэктара ўніверсітэта Вітольда Песціса, які зайшоў паглядзець, як ідзе прыём дакументаў.
Дэкан ФВМ Віктар Малашка дапамагаў аформіць дакументы дзяўчатам, якія прыехалі працягваць вучобу пасля Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. На гэты ж факультэт на поўную форму навучання паступае і Дзіяна Капуза з Драгічынскага раёну. Хвалююцца ўсе, адна мама заўважае, што на адзін з факультэтаў на ўсе бюджэтныя месцы дастаткова медалістаў. Прарэктар па вучэбнай працы Аляксандр Свірыдаў тлумачыць, што пакуль ніхто не можа прадугадаць, ці паступіць яе дачка, якая таксама мае залаты медаль.
За такі невялікі час я пазнаёміўся з тымі, хто ўжо падаў дакументы і пра каго я пісаў у ранейшых матэрыялах. Добрыя з іх атрымаюцца студэнты. Я для сябе ўжо вырашыў, з кім можна будзе заняцца навуковымі даследаваннямі. Ды і яны згодны. І калі з агранамічнага факультэту дыпломнікаў размяркуюць ужо ў верасні без ведама іх будучых навуковых кіраўнікоў, дык на іншых факльтэтах, ёсць магчымасць адабраць тых, хто будзе з цікавасцю займацца навукай.
Зараз нават шкада, што на асабныя спецыяльнасці атрымоўваецца конкурс, які застаўляе нашых абітурыентаў хвалявацца. Хаця для ўніверсітэта гэта нядрэнна, ёсць магчымасць адабраць мацнейшых. Да 1-га жніўня ў абітурыентаў нашай краіны яшчэ будзе магчымасць падаць дакументы на платную форму навучання. Тым больш, што гэтая форма навучання часам выйгрышная. Кошт платы за вучобу ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце значна меншы, чым у іншых. Пасля такой формы навучання, калі хочаш, то можаш размяркоўвацца разам з усімі, калі не, можаш уладкавацца на працу самастойна.
Прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання завяршыўся а 18 гадзіне 14 ліпеня, на платную – працягваецца!
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2877-pryjom-dakumenta-na-byudzhetnuyu-formu-navuchannya-14-lipenya-zavyarshy-sya#sigProIdf23d238845