Пацікавіўся, як ідзе падача дакументаў абітурыентамі, якія ў гэтым годзе для набыцця прафесіі абралі вучобу ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Адразу можна заўважыць, што такі вялікі наплыў тых, хто хоча вучыцца ў аграрным універсітэце, бачны ўпершыню за шмат гадоў. Хаця яшчэ ні разу не было выпадку, каб пры наборы ў ГДАУ заставаліся вольныя месцы.
Па-першае, гэта шырокі выбар прафесій, маючы якія можна заўсёды знайсці месца працы. Па-другое, усіх жадаючых універсітэт забяспечвае месцам пражывання, дае магчымасць задарма атрымаць правы катэгорыі "В". На трэцяе месца можна паставіць не такі ўжо высокі кошт платы за адукацыю, калі давядзецца вучыцца не на бюджэтнай форме навучання. Адначасова абітурыенты могуць напісаць заяву на паступленне на некалькі факультэтаў. Калі не пройдзеш на жаданы факультэт, можна патрапіць на бюджэтную форму навучання на іншым. І яшчэ адным пунктам можна назваць тое, што нашы выпускнікі ніколі не застаюцца без першага месца працы, што вельмі важна. І калі яны трапляюць у СПК, то, як правіла забяспечваюцца добрым жыллём і тэхнікай для перамяшчэння на працы.
Як мне падалося, у гэтым годзе вялікая колькасць абітурыентаў падае заявы на інжынерна-тэхналагічны, агранамічны, біятэхналагічны факультэты і факультэт ветэрынарнай медыцыны. Абітурыенты падаюць заявы у першую чаргу разам са сваімі бацькамі, сябрамі, братамі ці сёстрамі. Заўважаны і тыя, хто мае залаты медаль за вучобу ў сярэдняй школе. Шмат абітурыентаў з Гродна, але ёсць з Пінску, Кобрына, Копыля, Мастоў… Рэгулююць патокі абітурыентаў дэканы факультэтаў і іх намеснікі, яны ж дапамагаюць разабрацца як і што трэба запаўняць. Прыёмная камісія будзе працаваць з 9 да 18 гадзін і ў выхадныя дні 9 і 10 ліпеня.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2875-pershy-dzen-pryjomu-dakumenta-abituryenta#sigProId139dee7d43