9 чэрвеня 2016 года 25 супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта наведалі выставу "Белагра- 2016", на якой пазнаёміліся з апошнімі дасягненнямі будаўнікоў сельскагаспадарчай тэхнікі, дасягненнямі аграрнай навукі. Разам з іншымі аграрнымі вышэйшымі навуковымі і навукова-даследчымі ўстановамі навукоўцы ГДАУ на невялікай экспазіцыі прадставілі і свае навуковыя дасягненні.
Выстава пачала працаваць з 7 чэрвеня, на яе адкрыцці выступіла ад расійскіх ўдзельнікаў Трэцяга форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка. Акрамя супрацоўнікаў універсітэта, якія наведалі выставу калектыўна, на ёй прысутнічалі прадстаўнікі навуковага аддзелу, вучэбна-метадычнага, там жа мы спаткалі і рэктара ГДАУ Вітольда Песціса. Белагра – гэта месца, на якім можна спаткаць і выпускнікоў нашага ўніверсітэта, якія працуюць як ў галіне аграрнай навукі, так і непасрэдна на вытворчасці. Звычайна апошнія на выставе заказваюць тэхніку для сваіх гаспадарак.
А мне заўсёды прыемна сустрэць на выставе каго-небудзь са сваіх землякоў. Вось і на гэты раз СВК "Жарабковічы" прывёз на выставу вялікую колькасць парод авечак. Шырока былі прадстаўлены на "Белагра-2016" рыба, сельскагаспадарчая жывёла і птушка, асобныя пароды якой давялося пабачыць упершыню. І ужо па традыцыі не толькі я, але і іншыя, набылі новыя гатункі трускавак.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2854-supratso-niki-gdau-tradytsyjna-navedali-vystavu-belagra-2016#sigProIdf9e0575c52