Штогадовыя навуковыя канферэнцыі на факультэтах праходзілі ў розныя даты на працягу трох месяцаў. Завяршыла іх канферэнцыя на ІТФ. Хаця гасцей на ёй было не вельмi шмат, але затое яны маглі застацца, каб на наступны дзень пабыць на розных імпрэзах XI фестывалю нацыянальных культур.
Па даўняй традыцыі падчас падобных канферэнцый для ўдзельнікаў іх праводзяцца культурныя мерапрыемствы. У гэты раз была арганізавана паездка на Аўгустоўскі канал, куды быў запрошаны і аўтар гэтай інфармацыі, які больш-менш знаёмы з гісторыяй будаўніцтва і аб’ектамі зоны канала. На гэты раз частка з наведвальнікаў пазнаёмілася з двума дотамі, якія знаходзяцца найбліжэй да шлюза Дамброўка. На зваротным шляху пабывалі на форце № 2 каля вёскі Навумавічы.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2852-paezdka-na-a-gusto-ski-kanal-dlya-dzelnika-navukova-praktychnaj-kanferentsyi-itf#sigProId8bcb1b5a5f