Фестываль адбываецца раз у два гады, і толькі шэсце яго ўдзельнікаў бывае па розных маршрутах. У гэтым годзе маршрут пралягаў з плошчы Леніна па вуліцы Савецкай да Савецкай плошчы. Усе фотаздымкі зроблены па ходзе перамяшчэння гасцей фестывалю. І толькі на Савецкую плошчу яны выходзілі паасобку, каб павітаць кіраўніцтва горада, вобласці і запрошаных гасцей.
Крыху пазней сустрэў студэнтаў агранамічнага факультэту, з якімі і працягвалі вандроўку па падворках, фатаграфаваліся з удзельнікамі фестывалю, якія адрозніваліся знешнім выглядам і нацыянальнай вопраткай. На нашым шляху сустракаліся студэнты і іншых факультэтаў ГДАУ. Хлопцы з нашага студэнцкага клубу дапамагалі наладжваць гукаўзмацняльную апаратуру то на адным падворку, то на іншым. На літоўскім падворку мы сустрэлі намесніка дэкана агранамічнага факультэту Васіля Салея, а таксама сям’ю загадчыка навукова-метадычнага аддзелу Сяргея Юргеля.
Замацаваныя за нацыянальнымі суполкамі падворкі былі на тых жа месцах, што і ў папярэднія гады. Шкада, на адных падворках канцэртныя выступленні яшчэ не пачаліся, на іншых ужо закончыліся…
Сапраўдная юрта была пастаўленая казахамі. Некалькі разоў над горадам грымела, але дождж так і не пайшоў.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2849-xi-festyval-natsyyanalnykh-kultur-u-grodna#sigProId10bef3dc5e