Рэгістрацыя гасцей, якія прыехалі на святкаванне юбілею адбывалася спачатку ў галоўным корпусе, а затым у ГДК на вул. Дзяржынскага, дзе была працягнута ўрачыстасць, падчас якой выступалі афіцыйныя асобы і выпускнікі розных выпускаў ўніверсітэта.
Першымі з’явіліся на тэрыторыі ФВМ былыя выпускнікі ГСГІ. Гэта былі Мікалай Сцяпанавіч Якоўчык, дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК (БГАТУ), і Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі, які закончыў інстытыут яшчэ ў 1962 годзе. Член-карэспандэнт НАН Беларусі, ён займаў высокія дзяржаўныя пасады, у тым ліку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у 1991-1994 гадах. Яны разам з дэканам біятэхналагічнага факультэта Яўгенам Добрукам наведалі пчалапасеку і музей цэнтра навуковага пчалярства ГДАУ, дзе іх сустрэў Мікалай Халько. Ён распавядаў аб праектах засялення пчоламі велізарнай калоды i хаткi для апітэрапіі, у якой госці пасядзелі і паразважалі аб развіцці ў Беларусі пчалярства, а таксама садаводства і агародніцтва.
У час урачыстага канцэрту вядучыя заўважаюць, што сярод выпускнікоў універсітэта – восем Герояў Сацыялістычнай працы, а таксама тры Героі Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Дубко, Віталь Крэмко і Васіль Равяка.
Пад час урачыстасці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі шэраг супрацоўнікаў універсітэта, якія маюць значныя поспехі у навучным ці вучэбным плане. Узнагароды былі ад самых розных устаноў. Шэраг падарункаў былі і для самога ўніверсітэта-юбіляра. Адным з падарункаў быў трактар, які папоўніць парк нашай тэхнікі выпытнага поля і будзе выкарыстоўвацца не толькі ў навуковай працы, але і ў вучэбным працэсе.
Сярод гасцей старшыні СПК. Каля Дома культуры адразу сустракаю старшыню нашага вучэбнага СПК “Путрышкі” Віктара Петрушкевіча і старшыню СПК імя В.І. Крамко Сяргея Крамко. Пяць гадоў таму падчас 60-х угодкаў універсітэта запытаў у некалькіх асобаў, якія сядзелі ў адным радзе, хто яны такія і атрымаў адказ: “Мы сям’я Крамко”. Такім было першае знаёмства, пасля якога было шмат розных паездак у адну з лепшых гаспадарак Беларусі з рознымі дэлегацыямі як з Беларусі, так і з іншых краін.
Са сваіх аднакурснікаў, выпускнікоў ГСГІ 1979 года, вельмі прыемна бачыць Ядвігу Пілюк, якая з’яўляецца зараз галоўным селекцыянерам Беларусі па крыжакветных культурах, асноўная з якіх – рапс. Ядвігу Уладзіміраўны можна параўнаць хіба толькі з Канстанцінам Уладзіміравічам Калядой, які даў для нашай краіны некалькі найлепшых гатункаў азімай пшаніцы.
На сцэну падымаюцца студэнты, якія выносяць сцяг Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. На свяце прысутнічаюць намеснік міністра сельскай гаспадаркі і зарчавання РБ Ігар Брыло, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Мінсельгасхарчу Уладзімір Самсановіч, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Іван Жук, прадстаўнікі ВНУ, каледжаў, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, былыя выпускнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Пасля ўрачыстасці выступіў ансамбль “Свята”. Працяг святкавання адбыўся ў рэстаране, дзе госці і супрацоўнікі ўніверсітэта змаглі бліжэй пазнаёміцца і паразмаўляць. Пад завяршэнне святкавання выступіў Гродзенскі ансамбль “Рада”.
https://www.ggau.by/nowosti/2839-z-drugoga-dnya-svyatkavannya-65-kh-ugodka-gdau#sigProId48b93a58f2