Праз вучобу на педагагічным факультэце прайшлі шмат хто са старэйшых пакаленняў выкладчыкаў аграрных універсітэтаў. Раней для атрымання падобнага дыплома займаліся на завочным педагагічным факультэце пры Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце.
У красавіку 2015 года я ўжо пісаў, як прарэктар па павышэнні кваліфікацыі Аляксандр Тарас уручыў заліковыя кніжкі 26 выкладчыкам універсітэта, якім патрэбна была педагагічная адукацыя.
Больш чым за год слухачы факультэта прайшлі шмат прадметаў, неабходных для таго, каб стаць сапраўднымі педагогамі. На працягу трох дзён яны здавалі Дзяржаўныя экзамены па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў”. І толькі 4 мая рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс пасля кароткага выступу і добрых пажаданняў уручыў ім дыпломы.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2780-4-maya-27-vypuskniko-fpk-atrymali-dyplomy-ab-pedagagichnaj-adukatsyi#sigProIdfa9a585a97