С кожным годам удзельнікаў вайны становіцца ўсё менш і менш. Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, зараз на тэрыторыі вобласці пражывае крыху больш за 1000 удзельнікаў баявых дзеянняў. Калісьці, гадоў 20 – 30 таму, ветэранаў на такім свяце праходзілі цэлыя калоны. Зараз радуе тое, калі бычыш твары ветэранаў, знаёмыя з мінулага года і тое, што яны яшчэ самастойна дабіраюцца да Кургана Славы. З кожным годам партрэтаў дзедаў і прадзедаў, якія прыносяць іх дзеці і ўнукі становіцца ўсё больш і больш.
Пасля ўрачыстага мітынгу, былі прадстаўленні вайскоўцаў на пабудаванай побач з курганам да Свята і адкрытай на ім “Лініі Карбышава”. Заўважыў, што моладзь вельмі паважліва ставіцца да ветэранаў. Ім дарылі кветкі, разам фатаграфаваліся.
Свята працягвалася на тэрыторыі парку імя Жылібера. Тут былі розныя намёты, якія дэманстравалі вайсковы шпіталь, палявую пошту і іншае. Чырвоны крыж прапаноўваў усім памерыць ціск і папіць вады. Тут можна было паспрабаваць першага, салдацкай кашы з палявой кухні. Студэнты інжынерна-тэхналагічнага факультэту спрабавалі нават пакарміць гэтай кашай маленькую свінку.
На свяце можна было набыць розныя сувеніры, вырабленыя кавалямі, рэзчыкамі па дрэве, вышываныя, вязаныя вырабы, самаробныя лялькі. У парк, як і на Курган Славы, бацькі прыйшлі разам са сваімі дзецьмі, для якіх шмат чаго было цікавага. Гэта і магчымасць пакатацца на поні, нават пастраляць з розных відаў зброі. Шмат хто фатаграфаваўся на фоне прыгожа квітнеючых дрэўцаў ў нашым парку. Самыя маленькія танцавалі на пляцоўцы перад летняй эстрадай, адкуль несліся песні часоў вайны ў выкананні крыху старэйшых за іх спевакоў. Святочная праграма працявалася яшчэ доўга. Да помніка загінулым воінам у парку былі ўскладзены кветкі. Разам з гараджанамі ў парку прысутнічалі і ўдзельнікі ВАВ. Вечарам разам са сваімі блізкімі мы глядзелі салют.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2763-u-svyatkavanni-dnya-peramogi-9-maya-prynyali-dzel-vykladchyki-i-studenty-gdau#sigProId6ec5067f02