Стараюся не прапускаць гульні як паміж камандамі факультэтаў ГДАУ, так і паміж камандамі аграрных вышэйшых навучальных устаноў нашай рэспублікі. Было прыемна, што старшыня студэнцкага прафкаму Сяргей Чухноў запрасіў мяне правесці для гасцей невялікую азнаямляльную экскурсію на невялічкім кавалачку Гародні – ад галоўнага да раслінаводчага корпусу, а ад апошняга – да біятэхналагічнага.
Спадзяваўся, што ўсе ўдзельнікі гульні будуць незнаёмымі, а як аказалася, то яны ў Гродна ўжо не першы раз. Мы разам нават паабедалі, пасля чаго яны накіраваліся паўтараць свае падрхтаваныя да выступу праграмы.
У сувязі з рэканструкцыяй актавай залы, дзе раней праводзіўся Яравы кубак КВН ГДАУ, гульня праводзілася на пляцоўцы Маладзёжнага цэнтру “Гродна” на вуліцы Савецкай. Усе жарты, якія гучалі з імправізаванай сцэны, падтрымліваліся гледачамі, асноўную частку якіх складалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Сваімі апладысментамі яны аказвалі аднолькавую падтрымку ўсім камандам. Праўда, у каманды з Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі была яшчэ і асобная падтрымка ад іх выкладчыка Віталія Сідзюка, студэнта гарадзенца, які вучыцца ў Горках, Максіма Сіцько і яго брата Андрэя. Яны мелі з сабой нават прыгатаваны плакат у падтрымку сваёй каманды.
На гэты раз я цалкам згодны з суддзямі, якія ацэньвалі выступ каманд. Думаю, што месцы размеркавалі яны справядліва. Пра падрабязнасці гульні і пераможцаў ёсць ужо ў матэрыяле “Яровой кубок КВН в ГГАУ”.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2749-sustrecha-dzelnika-kvn-z-agrarnykh-vnu-belarusi-atrymalasya-syabro-skaj#sigProId73ffdea09d