Супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, якія займаюцца вызначэннем якасных паказчыкаў малака, з абласной лабараторыі Брэсцкай вобласці (Івацэвічы) і з такой жа лабараторыі з г. Каўнас Літвы працягваецца ўжо некалькі гадоў. Прылады для дыягностыкі якасці малака і ў нас, і ў Літве выкарыстоўваюцца заходняй вытворчасці, а прадстаўнік фірмы, які займаецца іх наладкай, працуе на дзве краіны.
Дырэктар лабараторыі Брэсцкай вобласці Людміла Мікалаеўна Саленік звярнулася да мяне з просьбай паказаць для гасцей горад, у якім яны планавалі правесці ўвесь дзень. У раёне Зарыцы мы сустрэлі прадстаўнікоў лабараторыі “Pieno turimai” і астатні час правялі разам. Старажытная Гародня, без якой гісторыя Вялікага княства Літоўскага была бы няпоўнай, усім спадабалася.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2748-u-grodna-spatkalisya-pradsta-niki-labaratoryj-pa-vyznachenni-yakastsi-malaka-z-litvy-i-brestskaj-voblastsi#sigProIdcb41c7ca8e