У малой канферэнцзале была абмеркавана кандыдацкая праца супрацоўніцы Інстытута аховы раслін НАН Беларусі Ірыны Віктараўны Багамолавай, якая на гэту імпрэзу прыехала разам са сваім навуковым кіраўніком Анатолем Пятровічам Будрэвічам. Кандыдацкая праца Ірыны Віктараўны звязана з выкарыстаннем гербіцыдаў у пасевах шматгадовых злакавых траў.
Ўдзельнікамі навуковага сходу Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта выступленне дысертанта было ўважліва выслухана, пасля чаго было зададзена шмат пытанняў. Акрамя таго, выступоўцы, сярод якіх два прарэктары ГДАУ – Аляксандр Свірыдаў і Аляксандр Дудук, дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі, загадчыкі кафедр Аляксей Бруйло і прафесар Канстанцін Каляда, выказалі свае заўвагі і каштоўныя парады, якія, магчыма, Ірына Багамолава ўлічыць падчас абароны сваёй кандыдацкай працы.
Дацэнт кафедры агульнага земляробства Тамара Брукіш прадставіла для навуковага сходу афіцыйнае заключэнне па дысертацыйнай працы, якое пасля невялікіх правак было аднагалосна зацверджана прысутнымі.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2717-13-krasavika-navuko-tsy-agranamichnaga-profilyu-abmerkavali-kandydatskuyu-pratsu#sigProIda1650655a4