Выпадкова даведаўся ад намесніка дэкана агранамічнага факультэта Васіля Салея аб тым, што ў спартыўнай зале адбываюцца спаборніцтвы паміж студэнтамі факультэтаў па валейболе. Васіль Мікалаевіч нават пахваліўся, што ў папярэдні дзень каманда агранамічнага факультэта выйгравала. Заінтрыгаваў, і я вырашыў крыху папрысутнічаць на гульні.
Першымі гулялі будучыя аграномы і бухгалтары. За факультэт выступалі некалькі студэнтаў з Туркменістану. І аграномы з вялікімі намаганнямі ледзь-ледзь атрымалі над імі перамогу.
Пасля была чарга гульні студэнтаў біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны. Біятэхнолагі прызналіся, што ў іх на гэты раз не надта моцная каманда, але, як аказалася, яны выйгралі.
Трэцімі гулялі паміж сабой студэнты інжынерна-тэхналагічнага факультэта і факультэта аховы раслін. Ужо пасля завяршэння гульні даведаўся, што перамаглі студэнты апошняга. Мне нават пракаментавалі, што зараз валейбольная каманда факультэта аховы раслін ці не самая моцная ва ўніверсітэце. Што ж, паглядзім, хто самы моцны, пасля заканчэння спаборніцтваў, а зараз некалькі ілюстрацый з аднаго дня гульняў.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2716-u-gdau-prakhodzyats-spabornitstvy-fakulteta-pa-valejbole#sigProId633011d7c2