Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс сустракаў гасцей выставы, да якіх я магу аднесці Рыгора Барысавіча Сапалёва, які 40 год назад быў прарэктарам універсітэта, выпускніка агранамічнага факультэта, а зараз дэпутата палаты прадстаўнікоў Мікалая Мікалаевіча Дуніча, рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктара Аляксандравіча Сняжыцкага і іншых прадстаўнічых асоб падчас свайго перапынку на абед.
Саджанцаў яблыні, на якой растуць яблыкі са смакам грушы ўжо не было, але прадстаўнік занальнага інстытута раслінаводства са Шчучына сказала, што на наступны дзень яны іх прывязуць ізноў. Самі ж яблыкі былі як свежыя, нягледзячы на тое, што на вуліцы ўжо другі месяц вясны. Дарэчы, акрамя саджанцаў яблынь і груш, яны прывезлі і элітнае насенне некалькіх гатункаў бульбы. На развод яе набылі нават выпускнікі нашага ўніверсітэта 1980-га года Мікалай і Алена Дарашкевічы.
Вялікая чарга стаяла і да саджанцаў, выгадаваных у фермерскай гаспадарцы сям’і Брукішаў. Самога Дзмітрыя не было, але кансультаваннем і продажам саджанцаў займаліся яго жонка і сын, які нядаўна закончыў наш універсітэт. У гэтай сям’і я ўжо купляў саджанцы для лецішча на папярэдніх выставах, гэтак жа як і ў нашых Сяргея і Андрэя Собалевых, якія ў гэты раз, акрамя саджанцаў, прадстаўлялі і насенне розных гатункаў гародніны.
Андрэй Ігнатовіч прапаноўваў гатункі вінаграду, на якіх не было ніякіх лісточкаў. Рана распушчаныя лісткі могуць патрапіць пад майскія замаразкі. Тут жа знаёміўся з выставай і наш дактарант з Іраку Амар Хусэйн Алі, пакуль яго сябры-магістранты займаліся на занятках па рускай мове, а аспірант, выпускнік біятэхналагічнага факультэта Арцём Прэсняк, наадварот, на занятках па беларускай мове.
Шмат хто рабіў пакупкі. Пры гэтым людзі дзівіліся невялікім коштам саджанцаў. Супрацоўнікі ўніверсітэта выходзілі набывалі сыры і іншую прадукцыю, бо на выставе былі прадстаўлены фірмы “Малочны мір”, “Беллакт”, “Дзятлаўскі сыраробчы завод”і іншыя. На выставе можна было набыць не толькі насенне, але і ўгнаенні, сродкі аховы раслін ад захворванняў і шкоднікаў.
Калі хто і не набыў на нашай ярмарцы тое, аб чым марыў, ён будзе мець магчымасць зрабіць гэта ў пятніцу 8-га ці ў суботу 9-га красавіка. 8 красавіка на фоне ярмаркі пройдзе “Дзень адчыненых дзвярэй” для школьнікаў горада, дзе кожны з іх пазнаёміцца з факультэтамі не толькі на стэндах, але і ўжывую, пазнаёміцца з выкладчыкамі, паўдзельнічае ў віктарынах і г.д.
А для тых, хто любіць жывёлу, незабывальным будзе апошні дзень выставы – субота. Тут можна будзе набыць самых розных птушак, трусянят, пазнаёміцца з іншай хатняй жывёлай. Запрашаем наведаць “Агравясну 2016”, арганізаваную для жыхароў Гародні і якая становіцца ўжо традыцыйнай.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2709-pershy-dzen-yarmarki-agravyasna-2016-prajsho-7-krasavika#sigProId4bcf15fdfa