У тыя ж дні, як адбываліся навуковыя канферэнцыі на агранамічным факультэце, праходзіла алімпіяда студэнтаў 9 аграрных каледжаў Беларусі, з якіх значная частка выпускнікоў працягвае пасля вучобу ў ГДАУ. Яны атрымалі пытанні і адказвалі на іх пісьмова, пасля абеду была практычная частка алімпіяды, пасля якой госці наведалі музей універсітэта.
Адначасова студэнты ўсіх факультэтаў рыхтаваліся да КВН. Падышоў да групы студэнтаў бухгалтарскага факультэта, ніколі не падумаў бы, што яны там вучацца. Чамусьці лічыў, што на бухгалтараў у асноўным вучацца дзяўчаты, а тут большасць хлопцаў. Папрасілі расказаць што-нібудзь цікавае, што я і зрабіў, распавёўшы некалькі гісторый са свайго жыцця. Каманда і далей працягвала прыдумваць розныя жарты.
Патрапіў і на адкрыццё навуковай студэнцкай канферэнцыі на факультэце аховы раслін. На настуны дзень адбывалася алімпіяда на гэтым жа факультэце, трансляцыя вялася онлайн у інтэрнэце.
І мне тут цяжка не прыгадаць аб Вясеннім кубку КВН студэнтаў нашага ўніверсітэта, які праходзіў ужо 1 красавіка 2016 года ў Моладзевым цэнтры “Гродна”. У памяшканні цэнтру быў апошні раз, калі там яшчэ быў кінатэатр, у які часта цяжка было дастаць квіток на сеанс, калі ішоў які цікавы фільм. Але гэта было яшчэ ў савецкія часы.
Стараюся гульні Клуба Вясёлых і Знаходлівых не прапускаць і таму добра ведаю ўсіх удзельнікаў каманд. Таксама і перажываю за ўсіх, і прытрымліваюся нейтралітэту ў перажыванні за каманды. Разумею, што быць у складзе журы не згадзіўся б ніколі. Членамі журы заўсёды падбіраюцца тыя, хто калісьці займаўся сам гульнёй, ці з’яўляецца творчым чалавекам. І на гэты раз я быў згодны з тымі месцамі, якія яны прысудзілі камандам. А КВН пакінуў вельмі добрае ураджанне.
Цікавыя падзеі чакаюць нас у красавіку, і першая з іх – выстава-продаж пладовых, ягадных і дэкаратыўных дрэў і кустоў “Агравясна-2016”, якая адбудзецца 7-9 красавіка ад 9 гадзіны да 18. А 8 красавіка на фоне гэтай ярмаркі адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй, дзе школьнікі змогуць пазнаёміцца з умовамі паступлення і факультэтамі аднаго з лепшых універсітэтаў горада Гродна.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2699-aposhniya-dni-krasavika-byli-nadta-nasychany-padzeyami#sigProId563df9c549