Сакавік – гэта месяц, калі пасля адпачынку студэнты у асноўным займаюцца вучобай. Падчас сваіх візітаў ў галоўны корпус не мог не наведацца ў аўдыторыі ў час перапынкаў, каб пабачыць знаёмых студэнтаў, ці студэнтаў малодшых курсаў. Паколькі актавая зала зараз рамантуеца, у розных месцах фае студэнты праводзяць свае рэпетыцыі.
Напярэдадні 8 Сакавіка сярод мужчынскай паловы студэнтаў былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы. У ГДАУ, у адрозненні ад іншых гродзенскіх універсітэтаў, няма спаборніцтваў “Містэр універсітэт”, але думаю, што гэта толькі часова, бо нашы хлопцы маглі бы быць лепшымі, калі б праводзіліся падобныя гарадскія спаборніцтвы.
2 сакавіка ў сталовай універсітэта быў праведзены агенчык для ветэрынараў, дзе іх павіншаваў рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс і студэнты невялікім канцэртам, а 4 сакавіка савет жанчын універсітэта правёў выставу творчасці супрацоўнікаў універсітэта, як жанчын, так і мужчын.
У сярэдзіне месяца дэлегацыя ад універсітэта пабывала ў Швецыі з адказным візітам на прыезд дэлегацыі адтуль. Трэба ж было пазнаёміцца з умовамі праходжання практыкі студэнтамі агранамічнага факультэта, якія на днях туды адправяцца. Дзмітрый Воранаў, выпускнік факультэта ветэрынарнай медыцыны, а зараз ужо дацэнт кафедры акушэрства і тэрапіі, які быў у складзе нашай дэлегацыі, на савеце факультэта расказаў аб тым, якія тэхналогіі арганічнай сельскагаспадарчай вытворчасці выкарыстоўваюцца ў Швецыі. Ужо наступнай зімой некалькі студэнтаў факультэта ветэрынарнай медыцыны адправяцца ў Швецыю на практыку.
У сакавіку адбыліся дзве вандроўкі па горадзе, у якіх я быў у ролі гіда для слухачоў ФПК і ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі з Белгараду. І ў гэтым жа месяцы было прынята рашэнне аб адзначэнні 65-ых угодкаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2698-pershy-vyasenni-mesyats-u-gdau-pralyatse-neza-vazhna#sigProIde39e674437