Такую назву маюць усе навуковыя канферэнцыі УА "ГДАУ", у тым ліку і XIX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-ым угодкам утварэння ўніверсітэта. 25 сакавіка працавала секцыя агранамічных навук, якой кіраваў дацэнт Фёдар Фёдаравіч Седляр.
Матэрыялы на канферэнцыю былі дасланыя з Усерасійскага селекцыйна-тэхналагічнага інстытута садоўніцтва і гадавальнікаводства (Масква), Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава (Мінск), інстытута пладаагародніцтва (аграгарадок Самахвалавічы). Андрэй Рэгілевіч прадставіў на паседжанні секцыі матэрыял сумеснай працы нашых вучоных, вучоных Інстытута біяхіміі біялагічнна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, Інстытута сельскай гаспадаркі Палесся Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (Жытомір) і вучоных з "Instytut Uprawy Nawozenia i Gleboznawstwa Państwowy Instytut Badawczy (Pulawy, Польшча). Их праца датычыла якасці хмелю у залежнасці ад складу горкіх рэчываў.
Са знешніх гасцей канферэнцыі выступіла Таццяна Дубаўцова – супрацоўнік дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове гатункаў раслін (Мінск). Астатнія выступоўцы былі з нашага ўніверсітэта, прычым 4 з іх – гэта прадстаўнікі кафедры аграхіміі, глебазнаўства і экалогіі. Са зменамі мікрафлоры глебы ў пасевах азімага рапсу пры розных прыёмах апрацоўкі яе прысутных пазнаёміў аўтар гэтай інфармацыі.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2689-suchasnyya-tekhnalogii-selskagaspadarchaj-vytvorchastsi#sigProId91483b1bd1