24 сакавіка адбылося паседжанне XVII студэнцкай навуковай канферэнцыі на агранамічным факультэце, у якім прынялі ўдзел таксама і студэнты факультэта аховы раслін. Такі ранні тэрмін правядзення канферэнцыі звязаны з ад'ездам студэнтаў 4-га курса на вытворчую практыку ў гаспадаркі Беларусі і за мяжу.
Кіравала секцыяй загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Алена Іванаўна Дарашкевіч. Прыемна, што на канферэнцыі былі і госці. Да гасцей нельга аднесці нашых магістрантаў, якія прыехалі на вучобу з Іраку. З дакладамі выступілі Аль-Чаабаві Махамед Рахім Абдулах, Муайяд Гафіл Хумадзі Ал-Хашымі і Рзукі Ахмед Мух'і. Два выступы адбыліся на рускай мове, адзін – на англійскай.
Сталы ўдзельнік нашых канферэнцый Максім Бабровіч прыехаў гэты раз разам са сваімі вучнямі з Плешчаніцкай сярэдняй школы № 1 Лагойскага раёна. Шкада, але адразу пасля завяршэння канферэнцыі і атрымання сертыфікатаў яны накіраваліся ў Мінск.
У гэтым годзе гасцямі канферэнцыі былі студэнты з Белгарадскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя В.Я. Горына Арцём Каленчанка, Ягор Шастапалаў, якія прыехалі на канферэнцыю са сваім выкладчыкам Сяргеем Аляксандравічам Лінковым. З цікавасцю праслухалі прысутныя выступ Арцёма, які распавёў аб адраджэнні гатунку цыбулі Стрыгуноўскай мясцовай. Заўважаю, што тыя студэнты, якія наведвалі раней нашыя канферэнцыі, сталі ўжо сапраўднымі вучонымі, як напрыклад, студэнт з Омску Васіль Бахман ці студэнт з Краснадару Ягор Альхаватаў.
Сярод сваіх студэнтаў былі вызначаны прызёры – першае, другое і два трэція месцы. Гэтыя студэнты атрымаюць узнагароды падчас атрымання стыпендый.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2687-17-studentskaya-navukovaya-kanferentsyya-na-agranamichnym-fakultetse#sigProId1d6ef3b9de