У першы дзень заняткаў інспектараў па каранціне раслін наведаў лекцыю, якую чытала для іх кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры агульнага земляробства Брукіш Тамара Пятроўна. Пазней яшчэ сустрэўся са слухачамі факультэта павышэння кваліфікацыі на практычных занятках, падчас якіх даведаўся, што шмат хто ў Гродна ўпершыню і хацелі бы пазнаёміцца з гісторыяй горада і яго архітэктурнымі помнікамі. Дэлегацыя слухачоў звярнулася да кіраўніцтва курсаў з просьбай арганізаваць экскурсію, якая і адбылася 22 сакавіка.
Перад слухачамі курсаў, а менавіта інспектарамі па каранціне раслін, стаялі задачы пашырыць веды па марфалагічных прыкметах каранцінных аб'ектаў і біялагічных асаблівасцях іх развіцця, паглыбіць практычныя навыкі па вызначэнні відаў шкоднікаў па шкодных стадыях і характары пашкоджанняў, захворванняў па іх характэрных прыкметах, пустазелля па генератыўных органах у насенным матэрыяле, па марфалагічных прыкметах у час вегетацыі, набыць навыкі хуткага і дакладнага выяўлення каранцінных аб'ектаў у падкаранціннай прадукцыі.
Асабліва неабходны інспектарам па каранціне раслін веды па пытаннях заканадаўства, якія звязаны з функцыянаваннем Еўразійскага эканамічнага саюзу. Акрамя каранцінных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, зараз яны павінны ведаць і аналагічныя аб'екты і патрабаванні да іх на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі. Падчас курсаў слухачы знаёмяцца і з інфармацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі, неабходнымі ў іх працы, з асноўнымі аспектамі аховы працы інспектараў па каранціне. З пытаннямі барацьбы з карупцыяй дзеючых інспектараў па каранціне пазнаёміў начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гродзенскай пракуратуры Уладзімір Уладзіміравіч Сідо.
Слухачы курсаў пазнаеміліся з працай інспектараў па каранціне на памежных пунктах пропуска "Брузгі", "Прывалка", і ВПТО "Гродна ГАП-2. У астатні дзень вучобы яны пройдуць тэставы камп'ютарны кантроль ведаў і атрымаюць неабходнае пасведчанне аб пройдзеным павышэнні кваліфікацыі.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/nowosti/2684-z-14-da-25-sakavika-kursy-na-fpk-prakhodzyats-inspektary-pa-karantsine-raslin#sigProIdc0396d664f