Апошнія студэнцкія лекцыі і практычныя засталіся за плячыма. Хтосьці яшчэ адпрацоўвае прапушчаныя заняткі, хтосьці завяршае здаваць залікі.
Студэнты стацыянарнай формы навучання агранамічнага факультэта, факультэта ветэрынарнай медыцыны і факультэта аховы раслін ў снежні здалі дзяржаўныя экзамены і зараз займаюцца напісаннем дыпломных прац. Білеты слухачоў падрыхтоўчага аддзялення атрымалі грамадзяне іншаземных краін, якія за восень ужо крыху навучыліся рускай мове. На факультэце павышэння кваліфікацыі завяршылі перападрыхтоўку галоўныя аграномы гаспадарак рэспублікі.
Факультэт ветэрынарнай медыцыны адзначыў у апошні месяц адыходзячага года свае 15-я угодкі правядзеннем асобнай юбілейнай канферэнцыі. У гэтым жа месяцы студэнт факультэта аховы раслін за сваё эсэ атрымаў дыплом I cтупені і каштоўны падарунак ад фірмы KWS SAAT AG. Нашы магістранты і аспіранты паўдзельнічалі ў некалькіх навукова-практычных канферэнцыях, як у Беларусі, так і за яе межамі.
22 снежня прадстаўнічая дэлегацыя ад нашага ўніверсітэта прынімала ўдзел у VII Злёце выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, які адбываўся ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Ці не апошняй вялікай падзеяй снежня стаў фестываль КВН і жартаў «GGAU Students AWARDS», які адбыўся таксама 22 снежня. А яшчэ і наш Дзед Мароз прыняў удзел у гарадскім парадзе Дзедаў Марозаў.
https://www.ggau.by/nowosti/2573-neza-vazhna-zavyarshy-sya-snezhan-i-nablizhaetstsa-zimnyaya-studentskaya-sesiya#sigProId690b18f2e0