24 снежня традыцыйны капуснік быў арганізаваны выпускнікамі бухгалтарскага факультэта ГДАУ, у якіх да атрымання дыпломаў застаецца недзе каля 5 месяцаў.
Актавая зала ўніверсітэта зараз зачынена на капітальны рамонт, і капуснік быў праведзены з лекцыйнай зале №3. У ганаровым прэзідыуме – рэктар універсітэта Вітольд Песціс, дэкан факультэта Людміла Карватоўская, загадчыкі кафедраў Святлана Шчарбацюк і Віктар Немец. З будучымі выпускнікамі сардэчна пагаварылі рэктар, дэкан факультэта і астатнія члены прэзідыума. Яны пажадалі добра завяршыць вучобу, здаць дзяржаўныя экзамены, абараніць дыпломныя працы.
Далей была шоу-праграма, падрыхтаваная самімі выпускнікамі. У праграме загадзя знятыя сюжэты аб студэнцкім жыцці, пастаўленыя сцэнкі, песні. Паміж нумарамі яны ўручалі кветкі і памятныя дыпломы ці граматы сваім выкладчыкам. Больш за ўсё мне спадабаўся гімн факультэта, які выканалі ўдзельнікі канцэртнай праграмы.
https://www.ggau.by/nowosti/2568-kapusnik-vypuskniko-fakulteta-bukhgaltarskaga-uliku#sigProIdad33d4f6e9