Месяц быў шчыльна насычаны самымі рознымі падзеямі, якія адлюстраваны ў шматлікіх публікацыях на нашым сайце. Працягваліся дзяржаўныя экзамены ў завочнікаў і атрыманне імі дыпломаў. Прайшлі папярэдняе размеркаванне студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны. Запытаў, ці задаволены? Аказваецца – так, і працаваць збіраюцца па спецыяльнасці. Неяк не заўважыў, як атрымалі дыпломы выпускнікі вышэйшай школы кіравання. Не патрапіў на капуснік, арганізаваны пяцікурснікамі факультэта аховы раслін.
На вочы трапляюць студэнты-завочнікі розных курсаў агранамічнага факультэта – тыя, якія вучыліся на маёй кафедры, і тыя, якія зараз займаюцца. Толькі што студэнты 5-га курса стацыянару аграфаку абаранілі справаздачы па практыцы, якая працягвалася паўгода. З іх выступаў даведаўся, што падчас практыкі яны займалі пасады, якія адпавядалі іх адукацыі і атрымлівалі адпаведную заработную плату. На ФВМ ідзе падрыхтоўка да навуковай канферэнцыі, якая будзе прысвечаная 15-м угодкам факультэта.
У лістападзе адбылося Шоу першакурснікаў, але працягваецца ўжо падрыхтоўка да "КВНу", і ў фае галоўнага корпусу можна бачыць ізноў рэпетыцыі танцавальных праграм. З іншага боку, з-за такой падрыхтоўкі частка студэнтаў робіць пропускі заняткаў. Актывістаў можна лёгка вылічыць, калі глянуць у ведамасці атэстацыі. Зараз пачалася ўжо другая атэстацыя, пасля якой дэканаты правядуць адпаведную працу з неатэставанымі па некалькіх прадметах студэнтамі. Да пачатку зімовай сесіі застаецца толькі месяц.
https://www.ggau.by/nowosti/2550-listapad-tretsi-mesyats-vuchoby-getym-godze-zastaetstsa-pamyatsi-studenta#sigProId2503f0866d