Дзяржаўныя экзамены і абарону дыпломных прац выпускнікі гэтага факультэта трымалі ў аўдыторыях ФВМ, дзе знаходзіцца і іх дэканат. Ужо на ўрачыстым уручэнні дыпломаў дэкан завочнага аддзялення Вячаслаў Зень адзначыў, што ў гэтым годзе на абароне дыпломных прац адзнакі, якія выставіла дзяржаўная камісія, былі вышэйшыя, чым у мінулым.
Па запрашэнні дэкана завочнага аддзялення прысутнічаў на ўручэнні дыпломаў выпускнікам двух спецыяльнасцей: "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" і "Фінансы і крэдыт". З прамовай да выпускнікоў выступілі: дэкан – Вячаслаў Зень, першы прарэктар ГДАУ Аляксандр Дудук і загадчык кафедры фінансаў і аналізу ў АПК Віктар Немец. Пасля іх выступу стол прэзідыума быў увесь у букетах кветак. У гэтым годзе дыплом атрымала толькі адна выпускніца з Туркменістану, якая на ўрачыстасці прысутнічала ў нацыянальным строі.
https://www.ggau.by/nowosti/2527-13-listapada-dyplomy-atrymali-vypuskniki-zavochnaga-addzyalennya-bukhgaltarskaga-fakulteta#sigProIde5cf12c863