Не так шмат працоўнаму калектыву аграрнага ўніверсітэту даводзіцца сустракацца на святы разам, але ў гэты дзень традыцыйна, акрамя ўрачыстасці, прафкам арганізуе вечар у студэнцкай сталовай. У мінулым годзе на ім прысутнасць была больш масавай, чым у гэтым, але вядучым быў той жа Юрый Лукашэнка, які працуе на кафедры хіміі. Ён, як масавік забаўнік, добра спраўляецца са сваімі абавязкамі.
Нарэшце супрацоўнікі ўніверсітэту могуць праявіць сваю знаходлівасць у розных конкурсах, напрыклад, павіншаваць калег са святам, выкарыстоўваючы пяць слоў, якія трэба выцягнуць выпадкова, пераўтварыцца ў персанажаў казкі пра дзедку і рэпку, пасадзіць апошнюю ды калектыўна выцягнуць і г.д. Здзіўляе тое, з якой ахвотай маладыя выкладчыкі ўніверсітэту ўдзельнічаюць у розных конкурсах ды ў танцавальнай праграме.
Для нас спявалі нейкая жанчына і малады хлопец, прытым высокапрафесійна. Нягледзячы на тое, што калектыў на вечары быў невялікі, асобаў 50, было весела. А пры канцы сябры нашага прафесійнага саюзу падышлі да яго старшыні Паўла Барадзіна і падзякавалі за добрую арганізацыю святочнага вечара. У наступную суботу, 21 лістапада, прафкам арганізуе для супрацоўнікаў і студэнтаў экскурсійную паездку ў сталіцу нашай рэспублікі – Мінск.
https://www.ggau.by/nowosti/2526-vecharyna-prysvechanaya-dnyu-pratsa-nika-selskaj-gaspadarki#sigProIdfee0d9adef