Зала была запоўненая супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, вопытнага поля, студэнтамі, пенсіянерамі. У якасці гасцей прысутнічалі абітурыенты, магістранты ды аспіранты з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Усіх прысутных павітаў і павіншаваў са святам рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс. Некалькі супрацоўнікаў універсітэту самых розных узроўняў атрымалі з яго рук граматы.
Незаўважна пачалася канцэртная праграма, у якую ўвайшлі асобныя нумары, якія былі падрыхтаваныя першакурснікамі да Шоу. Нечаканым зусім аказалася выступленне мужчынскага хору, удельнікаў якога за невялікім выключэннем можна спакойна аднесці да прадстаўнікоў "залатога" веку. Пасля 20-гадовага майго ўдзелу ў харэаграфічнай групе народнага ансамбля песні і танца "Нёман", які спыніўся ў 1994 годзе, я пабачыў на сцэне аднаго з харыстаў ансамбля, які дагэтуль спявае ў невялікім мужчынскім хоры, што з'явіўся на сцэне.
Гэтая група выканала шмат добрых папулярных песен 70-80-х гадоў, якія цёпла прынімаліся нашымі гледачамі. Аглянуўшыся назад я пабачыў, што ўсе нашы іншаземцы з дапамогай сваіх мабільных здымаюць відэа. За імі сядзелі выкладчыкі рускай мовы. Адна з іх, Марына Віктараўна Кудлаш, са шкадаваннем сказала – вось прыйшлі паглядзець на беларускіх дзяўчат, а тут адныя мужчынскія нумары ў праграме канцэрту. Напрыканцы канцэрту я ўсё ж аказаўся за кулісамі, дзе зрабіў некалькі здымкаў удзельнікаў канцэрту, у тым ліку, Ірыны Пятроўны Таранка, якая і з'яўляецца арганізатарам усіх, і ў першую чаргу студэнцкіх, мастацкіх выступаў са сцэны ўніверсітэта.
https://www.ggau.by/nowosti/2525-den-rabotnika-selskaj-gaspadarki#sigProId49f38a1b47