Пры напісанні першага матэрыялу на эту тэму паабяцаў, што будзе працяг. І вось, выпала нагода ў сувязі з правядзеннем семінару-трэнінгу па молочнай і мясной скатагадоўлі для спецыялістаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якую праводзілі 4 лектары з ЗША.
Не мог прайсці міма першакурснікаў, якія былі занятыя падрыхтоўкай да мастацкага спаборніцтва паміж факультэтамі. Пакуль што я нават не магу дазволіць сабе перажываць за кагосьці і радуюся, што ніколі не ўдзельнічаю ў працы журы конкурсу. У аграномаў, студэнтаў аховы раслін і інжынераў-тэхнолагаў вяду заняткі, якія праходзяць на факультэце ветэрынарнай медыцыны, да якога належыць кафедра мікрабіялогіі і эпізааталогіі, на якой працую. За каго перажываць – не ведаю. Застаецца толькі за ўсіх!
Што падабаецца, дык гэта тое, што кожны факультэт рыхтуе танцавальную праграму ў сучасных рытмах. Глядзіцца прыгожа, здаецца і сам паўдзельнічаў бы. Вядома ж, рэпетыцыі праходзяць у трэніровачных вопратках, адпрацоўваюцца толькі нейкія часткі кампазіцый. Ва ўсіх першакурснікаў ёсць кіраўнікі са старэйшых курсаў, часам такіх кіраўнікоў па некалькі на факультэце. Перажываюць усе: самі студэнты, іх старэйшыя сябры, дэканы факультэтаў. Студэнты якога факультэта будуць больш гучна падтрымліваць сваіх, выявіцца толькі на самым Шоу. А пакуль што ва ўсіх добры настрой, гэта можна заўважыць па фотаздымках.
https://www.ggau.by/nowosti/2514-padrykhto-ka-da-shou-pershakursnika-pratsyagvaetstsa#sigProIdc5499cf199