Увесь кастрычнік працягваліся заняткі, вучэбны семестр у самым разгары. Ізноў заходзіў у лабараторныя аўдыторыі, каб пазнаёміцца з першакурснікамі ці пабачыць старых знаёмых. Пры сустрэчы заўсёды чую пытанне, а вы ў нас яшчэ будзеце што-небудзь весці. На жаль, заўсёды прыходзіцца даваць адмоўны адказ.
За месяц, які прайшоў, выкладчыкі ГДАУ наведаліся ў школы ды гімназіі як Гродна, так і больш далёкіх гарадоў і вёсак з мэтай інфармавання будучых абітурыетаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць ва ўніверсітэце. Адначасова яны распавядалі ім аб магчымасці зарэгістравацца і прайсці як рэпетыцыйнае, так і апошняе тэсціраванне ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, якое ўпершыню праходзіла ўжо ў 2015 годзе.
У гэтым месяцы студэнты завочнай формы навучання здавалі дзяржаўныя экзамены. Хтосьці ўжо абараніў дыпломныя працы, у іншых гэта толькі наперадзе. Зараз нават у школах вучні пачатковых класаў робяць навуковыя працы. Падобную па просьбе класнага кіраўніка распачалі і я са сваёй унучкай Эвелінай. Мы хацелі даследаваць, як уплываюць розныя мыючыя сродкі на чысціню рук школьнікаў пасля мыцця. Аказалася, што ніяк, мікробы на руках як былі, так і заставаліся. Зараз яна правярае дзеянне дэзсродкаў ужо на студэнтах, якія на занятках якраз праходзілі тэму пасеву мікраарганізмаў на пажыўныя асяроддзі. На наступных фотаздымках прадстаўлены моманты з жыцця нашых студэнтаў у кастрычніку.
https://www.ggau.by/nowosti/2513-zavyarshy-sya-drugi-mesyats-vuchoby#sigProId7999bb90ea