20 кастрычніка разам з узнагародамі ўдзельнікаў беларуска-расійскага літаратурнага конкурсу ўзнагароджвалі і пераможцаў чэмпіянату міра па гіравым спорце. Імпрэза атрымалася цікавай і выклікала гонар за поспехі нашых студэнтаў і студэнтак у гэтым відзе спорту, аб чым пісала Дар'я Леўшык у сваім артыкуле.
Падчас імпрэзы быў прагледжаны фільм аб тым, як ставіліся рэкорды Гінэса, звязаныя з падыманнем гіры ў розных экстрэмальных умовах. Гэты фільм падцвердзіў расказ прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі гіравога спорту Анатоля Яжова аб тым, што кожны раз пасля новага дасягнення на самых высокіх вяршынях свету побач з расійскім сцягам ўзнімаўся і беларускі.
Дыпломы пераможцам уручалі як сам Анатоль Яжоў, так і старшыня прэзідыума Беларускай федэрацыі майстраў гіравога спорту і сілавога жанглявання Уладзімір Каташук. Узначальваў імпрэзу прарэктар ГДАУ па навуковай працы Сяргей Тарасенка, які і сам ў маладыя гады быў заўзятым спартсменам. Сярод узнагароджаных і нашы студэнты з Іраку і Нігерыі – Ахмет Аэль-Малікі і Арысая Алавале Віктор. У завяршэнні імпрэзы, якая адбывалася ў малой канферэнцзале Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, быў зроблены і агульны фотаздымак.
https://www.ggau.by/nowosti/2509-ushanavanne-studenta-gdau-peramozhtsa-mizhnarodnykh-spabornitstva-pa-giravym-sportse#sigProId538c174062