У зале застаў студэнтаў, некалькі выкладчыкаў ГДАУ, а таксама гасцей з Расійскай Федэрацыі, сярод якіх Анатоль Мікалаевіч Яжоў, прэзідэнт Інстытута кіравання (г. Архангельск). У яго шмат розных рэгалій, сярод якіх – сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравага спорту. Яшчэ адзін прадстаўнік РФ – прарэктар гэтага інстытута Міхаіл Паўлавіч Собалеў.
Увогуле быў здзіўлены, што наш універсітэт з'яўляецца кузняй майстраў гіравага спорту. Аказваецца ў лідэрах ён ужо з 2013 года. І ў гэтым годзе шмат студэнтаў, сярод якіх і 3 студэнткі ГДАУ, атрымалі медалі і дыпломы пераможцаў у розных намінацыях. Узнагароджаны былі і нашы навучэнцы з Кеніі і Іраку.
Аказваецца, нашы студэнты ўдзельнічалі яшчэ і ў Міжнародным (расійска-беларускім) конкурсе "Прыйшла Перамога ў кожны дом", які быў прысвечаны 70-м угодкам з дня перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароду атрымала студэнтка 4 курса ІТФ Снацкая Вікторыя ў намінацыі "Паэзія" за верш на беларускай мове, а таксама студэнт 2 курса ІТФ Йоча А.Ю. за верш на рускай мове. З выкладчыкаў у гэты дзень за навуковае супрацоўніцтва паміж ГДАУ і Інстытутам кірафання (РФ) Ганаровай граматай была ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры фінансаў і аналізу ў АПК Алена Анатольеўна Саловіч. Навуковы кіраўнік студэнтаў Наталля Аляксандраўна Рыбак, як і самі студэнты, была ўзнагароджана кнігамі Анатоля Яжова.
https://www.ggau.by/nowosti/2504-roznabakovaya-impreza-kanferentszale-gdau-adbylasya-20-kastrychnika#sigProId7a29939e13