Пад такой назвай з 8 да 10 кастрычніка перад галоўным корпусам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта адбывалася выстава-кірмаш, дзе можна было набыць саджанцы пладовых і ягадных культур самых розных гатункаў, як карлікавыя, так і паўкарлікавыя. Былі нават і калонавідныя гатункі яблынь. Хто жадаў, мог набыць і яблыкі з саду на нашым вопытным полі значна танней, чым у магазінах.
Тут жа на месцы можна было набыць насенне, угнаенні, сродкі аховы раслін і садовы інвентар. З супрацоўнікаў універсітэта – прафесійных садаводаў – прынялі ўдзел сем'і Брукішаў, Собалевых, Ігнатовічаў, у якіх можна было набыць самыя розныя гатункі саджанцаў. Па аднаму саджанцу яблынь у кожнага набыў і аўтар гэтага матэрыялу. Вельмі важна, што кожны пакупнік атрымаў поўную кансультацыю па пасадцы і даглядзе за дрэўцамі.
У 2015 годзе падобная выстава адбывалася і вясной. Думаю, што вясновая выстава таксама стане традыцыйнайю, і тыя, хто хацеў, але не набыў саджанцы па невысокіх коштах, змогуць зрабіць гэта вясной наступнага года.
https://www.ggau.by/nowosti/2498-agravosen-2015#sigProId9e64b4bc9e