9 кастрычніка гасцямі нашага ўніверсітэта сталі студэнты Пружанскага аграрна-тэхнічнага коледжа, разам са сваімі выкладчыкамі Вольгай Васільеўнай і Марыяй Пятроўнай. Шмат студэнтаў гэтага коледжа атрымоўваюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Аграномія" ў ГДАУ. Пасля засялення ў інтэрнаце яны наведалі наш музей, у якім правялі нямала часу.
Пасля гэтага мы разам рушылі знаёміцца з нашым горадам. Большую частку старога горада мы абыйшлі, стаміліся ўсе, але адпачынкам павінна было стаць наведванне гасцямі спектаклю ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Паездка ў Гродна не адзіная ў жыцці студэнтаў гэтага коледжа. Падчас вандроўкі па горадзе я даведаўся, што яны даволі актыўныя, прымалі ўдзел у нейкіх праектах, маюць нават сваё выданне на беларускай мове. Падарожжа літаратурнага клуба "Пружанскага ДАТК". Дапытлівыя.
https://www.ggau.by/nowosti/2497-studenty-pruzhanskaga-agrarna-tekhnichnaga-kaledzha-gdau#sigProId1271e8e9ba